Францішак Ксавэры Агінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Францішак Ксавэры Агінскі

Герб «Агінскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1742(1742)
Памёр 1814(1814)
Маладэчна
Род Агінскія
Бацькі Тадэвуш Францішак Агінскі
Ізабэла Радзівіл

Франці́шак Ксавэ́ры Агі́нскі (1742—1814, Маладэчна) — граф, стражнік польны літоўскі, кухмістар вялікі літоўскі, староста рэтаўскі і пшэвальскі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з княскай лініі роду Агінскіх, малодшы сын Тадэвуша Францішка Агінскага (1712—1783) і Ізабэлы Радзівіл (1711—1761), дзядзька кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага (1765—1833).

Быў барскім канфэдэратам. Будучы стражнікам у ноч на 23 верасьня 1771 году, удзельнічаў у бітве пад Сталовічамі і трапіў у палон. За яго вызваленьне пазьней клапаціўся сам кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі[1].

Валодаў маёнткамі ў Маладэчне, Гануце і Залесьсі, апошняе за адсутнасьцю нашчадкаў ў 1802 перайшло да яго пляменьніка Міхала Клеафаса.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Князь Франьцішак Ксаверы (Станіслаў) Праверана 26 жніўня 2011 г.