Францішак Міклашка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Францішак Міклашка
Дэпутат Народнай Рады Славаччыны
1 сакавіка 1990 — 12 чэрвеня 2010
Старшыня Народнай Рады Славаччыны
26 чэрвеня 1990 — 23 чэрвеня 1992
Папярэднік: Рудальф Шусьцер
Наступнік: Іван Гашпаравіч
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 2 чэрвеня 1947 (66 гадоў)
Нітра, Чэхаславаччына
Нацыянальнасьць: славак
Партыя: Кансэрватыўныя дэмакраты Славаччыны
Адукацыя: Браціслаўскі ўнівэрсытэт імя Коменскага
Рэлігія: каталік

Францішак Міклашка (па-славацку: František Mikloško; 2 чэрвеня 1947, Нітра, Чэхаславаччына) — славацкі палітык[1]. З 19902010 — дэпутат Народнай Рады Славаччыны; з 19901992 — старшыня Народнай Рады Славаччыны. Міклашка быў найстарэйшым чальцом парлямэнта па даўжыні тэрміну працы. Таксама быў кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах 2004 году і прэзыдэнцкіх выбарах 2009 году. Міклашка ня ўдзельнічаў у парлямэнцкіх выбарах 2010 году і сыйшоў з палітыкі.

12 сакавіка 2008 году Францішак Міклашка разам з Уладзімерам Палкам, Павалам Мінарыкам і Рудольфам Баўэрам заснаваў партыю «Кансэрватыўныя дэмакраты Славаччыны».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Mikuláš Jesenský (2004-01-28) František Mikloško: Mojimi vzormi sú Arpád Göncz a Václav Havel(славацк.). SME. Праверана 24 красавіка 2010 г.