Францішак Стэфан Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Францішак Стэфан Сапега
Францішак Стэфан Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709
Францішак Стэфан Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся да 1661
Памёр 25 чэрвеня 1686
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Павал Ян
Ганна Барбара з Копацяў
Дзеці Ян Казімер Сапега[2], Юзэф Францішак Сапега[2], Юры Фэліцыян Сапега[3], Барбара з Сапегаў[d][2], Францішка Ізабела з Сапегаў[d][3], Кацярына з Сапегаў[d][3] і Соф’я з Сапегаў[d][3]
Дзейнасьць вайсковец

Францішак Стэфан Сапега (да 1661 — 25 чэрвеня 1686, Люблін) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (з 1666) і канюшы вялікі літоўскі (з 1670).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Казімера Яна, Бэнэдыкта Паўла і Лявона Базыля.

Навучаўся ў Лёвэнскім унівэрсытэце (1661—1663), потым разам з братамі Казімерам Янам і Бэнэдыктам Паўлам падарожнічаў па Эўропе, адкуль вярнуўся ў красавіку 1664.

У 1666 атрымаў пасаду чашніка вялікага, у 1670 — канюшага вялікага. У 1668 быў прыхільнікам кандыдатуры цара маскоўскага Аляксея Міхайлавіча, аднак у рэшце падтрымаў абраньне каралём і вялікім князем Міхала Карыбут-Вішнявецкага.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1678—1679 быў маршалкам гарадзенскага сойму[4].

Браў удзел у Хоцінскай бітве (1673), удзельнічаў у выправе на Вугоршчыну і Славаччыну.

Пабраўся шлюбам з Ганнай Крыстынай Любамірскай (у 1672), зь якой меў сыноў Яна Казімера, Юзэфа Францішка і Юрыя Фэліцыяна, а таксама дачок Барбару, Францішнку Ізабэлу, Кацярыну і Соф’ю.

Пахавалі Ф. С. Сапегу ў касьцёле пры кляштары картузаў у Бярозе Картускай[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 64. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 67. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. ^ а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 68. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  4. ^ Andrzej Rachuba. Franciszek Stefan Sapieha // Polski Słownik Biograficzny. T. XXXIV/4. — Warszawa, 1993. S. 603.
  5. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 72.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]