Франчэска Андрыёлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Франчэска Андрыёлі
Імя пры нараджэньні Francesco Andriolli
Дата нараджэньня 1794(1794)
Месца нараджэньня Брэнтаніка ля Равэрэта(it)
Дата сьмерці 1861(1861)
Месца сьмерці Вільня
Месца вучобы
Занятак скульптура, жывапіс

Франчэска Андрыёлі (па-польску: Franciszek Andriolli, па-летувіску: Pranciškus Andriolis; 1794, Брэнтаніка ля Равэрэта(it), Трэнтына-Альта Адыджэ, Італія — травень 1861, Вільня) — мастак, жывапісец, скульптар італьянскага паходжаньня; бацька мастака-ілюстратара Міхала Эльвіра Андрыёлі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Служыў у арміі Напалеона, у чыне капітана ўдзельнічаў у паходзе на Расею (1812), трапіў у палон. Пасьля вызваленьня з палону ажаніўся на польцы і абгрунтаваўся ў Вільні. У 1827 прыняў расейскае падданства. У Віленскім унівэрсытэце атрымаў спэцыяльнасьць жывапісца і дэкаратара (1832). Вытрымаў іспыт у Віленскай губэрнскай гімназіі па спэцыяльнасьці настаўніка маляваньня павятовых вучэльняў і па рэкамэндацыі Беларускай вучэбнай акругі ад 16 студзеня 1839 году за яго працы: карціну алеем, чатыры малюнка алоўкам і малюнак тушшу, 7 красавіка 1839 году атрымаў дыплём настаўніка маляваньня ў Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбурзе.[1][2] Некаторы час выкладаў у Шаўлях у дваранскім вучылішчы.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1830-я гады рэстаўраваў скульптуры і фрэскі ў каталіцкім катэдральным саборы ў Вільні. Аўтар скульптурных твораў: «Укрыжаваньне» для францішканскага касьцёла Ўшэсьця Сьвятой Дзевы Марыі ў Вільні, 1841; таксама скульптурнага дэкору ў касьцёле Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Біржах.[3][4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Российский государственный исторический архив: Ф. 789 Академия художеств Министерства императорского двора. Оп. 1 Ч. 2. 1821-1849 гг. Д. 2457 (1839 г. д. 70), листы 22—24 — Дело об удостоении звания рисовального учителя.
  2. ^ Н. П. Собко. Словарь русскихъ художниковъ. Съ древнѣйшихъ временъ до нашихъ дней (IX-XIX вв.). = Архивѣ И. А. X. дѣло 70/1839, л. 22—24;. — С.-Петербургъ: Типографія М. М. Стасюлевича, 1893. — Т. 1. Вып. 1. «А». — С. калонка 174. — калонак350 с.
  3. ^ Исторически-статистическіе очерки Виленской губерніи. Изданы, съ разрѣшенія Начальства, Виленскимъ Губернскимъ Статистическимъ Комитетомъ.. — Памятная книжка Виленской губерніи на 1852 годъ. Часть ІІ.. — Вильна: Въ Типографіи Осипа Завадскаго, 1852. — С. 182. — 223 с.
  4. ^ Osvaldas Daugelis. Pranciškus Andriolis. // Visuotinė lietuvių enciklopedija. : энцыкляпэдыя. — Vilnius: Mokslo ir enciklopediju leidybos institutas, 2001. — Т. I, A-Ar. — С. 499.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]