Фрунзэнскі раён (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрунзэнскі раён
Гімн «Песьня пра Фрунзэнскі раён»[1]
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус унутрыгарадзкі раён[d]
Уваходзіць у Менск
Дата ўтварэньня 17 красавіка 1951
Кіраўнік Сяргей Анатолевіч Шкруднеў[d]
Насельніцтва
  • 463 188 чал. (2019)
Плошча
  • 43 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 248 м[2]
Месцазнаходжаньне Фрунзэнскага раёну
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +3
Летні час +3
Тэлефонны код 17
Паштовыя індэксы 220015[3], 220017[3], 220018[3], 220019[3], 220022[3], 220073[3], 220074[3], 220079[3], 220082[3], 220093[3], 220121[3], 220124[3], 220128[3], 220136[3] і 220140[3]
Код аўтам. нумароў BY
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Фру́нзэнскі раён — адміністрацыйны раён Менску, утвораны ў 1951 року. Найбуйнейшы раён Менску як паводле плошчы (4,3 тыс. га), так і паводле колькасьці жыхароў (463 188 чалавек паводле вынікаў перапісу 2019 году). Носіць імя расейскага бальшавіка Міхаіла Фрунзэ.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбуйнейшы раён Менску плошчаю 4,3 тыс. га. Разьмешчаны ў паўночна-заходняй частцы места. Мяжуе зь Менскім раёнам і Цэнтральным ды Маскоўскім раёнамі Менску.

Уключае мікрараёны Сухарава, Захад, Красны Бор, Мядзьвежына, Кунцаўшчына, Каменная Горка, Дамброўка, Масюкоўшчына. На думку мовазнаўца Вінцука Вячоркі, межы раёну не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі Менску, а раён і вуліцы маюць палітызаваныя камуністычныя назвы[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён утвораны 17 красавіка 1951 року ў сувязі з буйным паваенным разьвіцьцём Менску. Названы ў гонар Міхаіла Фрунзэ — вайскавода Грамадзянскай вайны ў Расеі, першага начальніка міліцыі Менску.

У 1978 року ў склад раёну ўвайшлі вёска Вялікае Мядзьвежына і пасёлак Бараноўшчына, побач зь якімі пачалося будаўніцтва мікрараёну Захад.

У пачатку 1990-х рокаў пачалося ўзьвядзеньне мікрараёну Сухарава. У 1998 року вёска Сухарава таксама ўключаная ў склад раёну. Пачаў забудоўвацца раён Красны Бор.

У 2000 року тэрыторыя Фрунзэнскага раёну між чыгункай Менск — Маладэчна і праспэктам Пераможцаў перададзеная Цэнтральнаму раёну, граніца раёнаў прайшла па чыгунцы, вуліцах Максіма Танка і Ціміразева.

У 2004 року ў склад раёну ўвайшлі вёска Масюкоўшчына і пасёлак Кунцаўшчына, а таксама безыменныя тэрыторыі ўнутры Менскай кальцавой аўтадарогі, якія ўтварылі мікрараёны Дамброўка і Каменная Горка.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рагу вуліцаў Берута і Прытыцкага знаходзіцца адныя з найстарэйшых могілак Беларусі — Кальварыйскія з помнікам архітэктуры XIX стагодзьдзя (брамай 1840 року пабудовы).

20 ліпеня 2013 году ў мікрараёне Сухарава асьвяцілі храм арханёла Міхаіла, дзе часткова ладзяцца набажэнствы па-беларуску.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станцыі мэтро Аўтазаводзкай лініі «Моладзевая», «Пушкінская», «Спартовая», «Кунцаўшчына», «Каменная Горка».

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну дзейнічаюць 22 прамысловыя прадпрыемствы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Геральдика и гимн Фрунзенского района (рас.). Адміністрацыя Фрунзэнскага раёну гораду Менску. Праверана 18 верасьня 2020 г.
  2. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  3. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о http://www.tamby.info/minsk/index-minsk.htm
  4. ^ Вячорка В. Як палюбіць Савецкі раён?, Радыё Свабода, 22.06.2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фрунзэнскі раён (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў