Фрымэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Невядомы мастак. Алегорыя, што выяўляе месяц фрымэр

Фрымэ́р (па-француску: frimaire, паводле frimas — шэрань) — 3-і месяц (21/23 лістапада — 20/22 сьнежня) францускага рэспубліканскага календару, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.

Як і ўсе месяцы францускага рэспубліканскага календару, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расьліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчае прылады адпаведна.