Фрэска

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рымская фрэска, 40—30 г да н. э.

Фрэ́ска (ад італ. affresco — сьвежы), афрэска — жывапіс па сырой тынкоўцы, адна з тэхнік росьпісу муроў, супрацьлегласьць al secco (росьпісу па сухому). Пры высыханьні вапны, што ўтрымліваецца ў тынкоўкі, утвараецца тонкая празрыстая кальцыевая плёнка, якая робіць фрэску даўгавечнай.

У цяперашні час тэрмінам «фрэска» могуць называць любы насьценны жывапіс, незалежна ад яе тэхнікі (al secco, тэмпэра, жывапіс алейнымі, акрылавыя фарбамі і г. д.). Для абазначэньня непасрэднай тэхнікі фрэскі часам выкарыстоўваюць найменьне «буон фрэска» або «чыстая фрэска». Упершыню гэты тэрмін зьявіўся ў трактаце італьянскага мастака Чэніна Чэніні (1437). Часам па ўжо сухой фрэсцы пішуць тэмпэрай.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чернышёв Н. М. Искусство фрески в Древней Руси: Материалы к изучению древнерусских фресок / Художник С. И. Колемаскин. — М.: Искусство, 1954. — 104, [64] с. — 10 000 экз. (в пер.)
  • Методика реставрации монументальной живописи из археологических раскопок. Государственный Эрмитаж. Лаборатория научной реставрации монументальной живописи. — СПб., 2002.
  • Киплик Д. И. Техника живописи. — М.: Сварог и К, 1998. — ISBN 5-85791-034-4.
  • Лентовский А. М. Технология живописных материалов / А. М. Лентовский. — Л.; М.: Искусство, 1949. — 220 с. — 5 000 экз.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]