Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікранэзія
Federated States of Micronesia
Сьцяг Мікранэзіі Герб Мікранэзіі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Peace Unity Liberty» («Мір, адзінства, свабода»)
Дзяржаўны гімн: «Patriots of Micronesia»
Месцазнаходжаньне Мікранэзіі
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Палікір
Найбуйнейшы горад Калонія
Форма кіраваньня рэспубліка
Мані Моры
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
177-е месца ў сьвеце
702 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2018)
 • шчыльнасьць
192-е месца ў сьвеце
112 640
158,1/км²
СУП
 • агульны (2019)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$367 млн
$2000
Валюта Даляр ЗША (USD)
Часавы пас UTC+10 да UTC+11 (UTC+10 да +11)
Незалежнасьць
— ад ЗША

3 лістапада 1986
Аўтамабільны знак FMS
Дамэн верхняга ўзроўню .fm
Тэлефонны код +691
Мапа Мікранэзіі
Мапа Мікранэзіі

Фэдэраты́ўныя Шта́ты Мікранэ́зіі (па-ангельску: Federated States of Micronesia) — выспавая краіна ў Ціхім акіяне, разьмяшчаецца на большай частцы выспаў Мікранэзіі.

Фармальную незалежнасьць краіна атрымала ў 1986 годзе, да гэтага знаходзілася пад кіраўніцтвам ААН, праз амэрыканскую адміністрацыю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Продкі сучасных мікранэзійцаў зьявіліся на выспах 4000 гадоў таму. Паступова тут узьнікла дзяржаўнае ўтварэньне з цэнтрам на высьпе Яп.

З V да XV стагодзьдзя дынастыя Саўдэлэур кіравала навакольнымі выспамі з насельніцтвам каля 25 000 чалавек.

У часы вялікіх геаграфічных вынаходніцтваў Мікранэзія была адкрытая гішпанцамі і партугальцамі. З XVII стагодзьдзя тэрыторыя Мікранэзіі належала Гішпаніі, аднак ў 1899 годзе яна была прададзеная Нямеччыне. З 1914 году выспы знаходзіліся ў японкай акупацыі. У 1947 годзе ААН даручыла кіраваньне гэтым рэгіёнам ЗША.

Пад час Другой сусьветнай вайны на высьпе Трук Японія мела вайскова-маркую базу. У лютым 1944 году тут адбылася адна з асноўных бітваў на Ціхім акіяне.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канстытуцыя, прынятая ў 1979 годзе, абвяшчае незалежнасьць ураду, а грамадзянам Мікранэзіі ўсе дэмакратычныя правы. У аднапалатным парлямэнце засядаюць 14 дэпутатаў, якія выбіраюцца ўсеагульнымі выбарамі. Чатыры дэпутаты, па адным ад кожнага штату, выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін, астатнія 10 выбіраюцца на два гады. Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту і віцэ-прэзыдэнту, якія выбіраюцца сярод чатырох дэпутатаў на чатырохгадовы тэрмін. Іх месцы ў парлямэнце займаюць дэпутаты выбраныя на дадатковых выбарах. Прэзыдэнт кіруе ўрадам. У Мікранэзіі афіцыйна няма палітычных партыяў.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад Мікранэзіі ўваходзяць 607 выспаў. Якія расьцягнуліся на 2900 км у архіпэлягу Каралінскіх выспаў на ўсход ад Філіпінаў. Берагавая лінія налічвае 6112 км, а самая высокай кропкай зьяўляецца гара Таталом (791 м). Некаторыя выспы гарыстыя і пакрытыя лясамі, іншыя ўяўляюць сабой атолы (каралавыя выспы). Усе буйныя выспы маюць вульканічнае паходжаньне.

Мікранэзія знаходзіцца ў зоне трапічнага клімату, з раўнамернай сярэднегадавой тэмпэратурай. Часта здараюцца моцныя трапічная ліўні. Тут знаходзіцца самае вільготнае месца ў сьвеце з колькасьцю ападкаў 8400 мм. Здараюцца і сухія пэрыяды, калі на рэгіён узьдзейнічае Эль Ніньё. Значную небясьпеку для невысокіх атолаў прадстаўляюць трапічныя тайфуны.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краіна дзеліцца на чатыры штаты:

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка Мікранэзіі заснаваная на сельскай гаспадарцы і рыбалоўстве. На выспах ёсьць некалькі радовішчаў карысных выкапняў.

Нягледзячы на тое, што Мікранэзія валодае значным турыстычным патэнцыялам, значная аддаленасьць і нястача адпаведнай інфраструктуры перашкаджаюць разьвіцьцю гэтай галіны эканомікі. Галоўнай крыніцай нацыянальнага прыбытку зьяўляецца міжнародная дапамога (у асноўным з боку ЗША), якая дасягае 1,3 млрд даляраў штогод.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]