Фэлікс I (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
PopeFelixI.jpg

Фэлікс I (па-лацінску: Felix I) (? — 30 сьнежня 274) — біскуп Рыма з 5 студзеня 269 году па 30 сьнежня 274 году. Паводле паходжаньня зьяўляўся карэнным рымлянінам. Шмат палемізаваў з Паўлам Самасацкім, перапісваўся зь біскупам Александрыйскім Максімам. Да Фэлікса па рэлігійных пытаньнях зьвяртаўся нават імпэратар Аўрэліян.

Фэлікс быў аўтарам важнага дагматычнага ліста аб адзінстве асобы Хрыста. Ён атрымаў дапамогу ад імпэратара Аўрэліяна ва ўрэгуляваньні багаслоўскай спрэчкі паміж антытрынітарнага стаўленьня Паўла Самасацкага, які быў пазбаўлены пасады біскупа Антыёхіі саборам эпіскапаў праз гарэзію[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ St. Felix I. Encyclopædia Britannica

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фэлікс I (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў