Фэрнанда Торэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэрнанда Торэс
Фэрнанда Торэс
Fernando Torres
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сакавіка 1984 (39 гадоў)
Фуэнлябрада, Гішпанія
Рост 183 см
Вага 70 кг
Пазыцыя нападнік
Моладзевыя клюбы
1995—2001 Атлетыка Мадрыд
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2007
2007—2011
2011—2014
2014—2015
2015
2015—2016
2016—2018
2018—2019
Атлетыка Мадрыд
Лівэрпул
Чэлсі
Мілян
Мілян
Атлетыка Мадрыд
Атлетыка Мадрыд
Саган Тосу
214 (82)
102 (65)
110 (20)
10 (1)
0 (0)
49 (14)
58 (13)
35 (5)
Зборныя
2003—2014 Гішпанія 110 (38)

Фэрна́нда Хасэ́ То́рэс Санс (па-гішпанску: Fernando José Torres Sanz; нарадзіўся 20 сакавіка 1984 году, Фуэнлябрада, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Торэс пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Атлетыка Мадрыд», дзе гуляў спачатку ў моладзевых камандах клюбу, а потым і за першы склад каманды. Дэбют у камандзе адбыўся ў 2001 годзе. У 2007 годзе Фэрнанда быў падпісаны клюбам ангельскай Прэм’ер-Лігі «Лівэрпулам». Сума пераходу была рэкорднай для «Лівэрпулу». У першы сэзон на «Энфілдзе» Торэс забіў больш за 20 галоў, пабіўшы клюбны рэкорд, які належыў на той час Робі Фаўлеру. Са студзеня 2011 году зьяўляўся гульцом «Чэлсі», сума ягонага пераходу ў £50 мільёнаў стала рэкордам для ангельскага футболу.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Атлетыка» Мадрыд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1999 годзе Торэс падпісаў свой першы кантракт з «Атлетыка»[1]. Выступленьні юнака ў складзе зборнай Гішпаніі ўва ўзроставай катэгорыі да 16 гадоў таксама прынеслі посьпех. У 2001 годзе гішпанцы выйгралі турнір у Альгарвэ й чэмпіянат Эўропы да 16 гадоў, на якім Фэрнанда забіў 7 мячоў у 6 матчах і быў прызнаны найлепшым гульцом. Дэбютны матч галеадора за дарослую каманду «Атлетыка» адбыўся ў канцоўцы сэзону 2000—2001 гадоў, а ўжо праз тыдзень ён здолеў забіць свой ​​першы гол у матчы з камандай «Альбасэтэ». Праз сэзон клюб вярнуўся ў найвышэйшую гішпанскую лігу, а Торэс у свой ​​першы сэзон у найвышэйшым дывізіёне Торэс здолеў забіць 13 галоў у браму супернікаў. «Атлетыка» скончыў той сэзон чэмпіянату на 12 радку. Пазьней Фэрнанда дэбютаваў за моладзевую зборную Гішпаніі[2].

Цікавасьць вядучых клюбаў Эўропы да Торэса ўзрастала, але кожны раз ён заставаўся верным «Атлетыка» й працягваў выступаць за зборную Гішпаніі, у складзе якой паехаў на чэмпіянат Эўропы ў 2004 годзе.

«Лівэрпул»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 ліпеня 2007 году футбаліст далучыўся да «Лівэрпулу», дзе адразу атрымаў майку з нумарам «дзевяць», пад гэтым нумарам раней выступалі такія футбалісты як Ян Раш і Робі Фаўлер. У свой першы сэзон у «Лівэрпулі» Торэс здолеў упершыню з часоў Робі Фаўлера забіць больш за 20 галоў у Прэм’ер-Лізе, пабіўшы рэкорд па колькасьці мячоў, забітых замежнікам у дэбютным сэзоне, да таго які належаў Руўду ван Ністэльрою (Фэрнанда здолеў забіць 24 галы ў лізе), а таксама паўтарыў рэкорд Роджэра Ганта, у васьмі хатніх гульнях запар паразіўшы браму суперніка.

У сярэдзіне сэзону 2010—2011 гадоў у трансфэры Торэсу быў зацікаўлены «Чэлсі», які прапанаваў за трансфэр форварда 35 млн фунтаў, аднак «мэрсісайдцы» адмовіліся прадаваць гішпанца[3], тады Фэрнанда зьвярнуўся зь пісьмовым запытам да кіраўніцтва клюбу з просьбай выставіць яго на продаж, у чым яму было адмоўлена[4].

«Чэлсі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 студзеня 2011 году кіраўніцтва «Лівэрпулу» прыняло прапанову лёнданскага «Чэлсі» аб куплі Фэрнанда[5]. У той жа дзень Торэс падпісаў кантракт са сваім новым клюбам тэрмінам на пяць з паловай гадоў[6] з заробнай платай у 175 тысяч фунтаў у тыдзень. Сума трансфэру склала 50 млн фунтаў, што стала самай вялікай сумай трансфэру ў ангельскім футболе[7]. Загуляўшы ў «Чэлсі», Торэс ня мог забіць 14 матчаў запар. Толькі ў матчы супроць «Ўэст Гэма» 23 красавіка 2011 году ён забіў свой першы мяч за клюб[8]. 5 траўня «Чэлсі» стаў уладальнікам Кубку Ангельшчыны, у фінале перамогшы «Лівэрпул» зь лікам 2:1, Торэс у фінале не гуляў[9]. 24 красавіка 2012 году Торэс забіў важны мяч у браму «Барсэлёны» ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў[10]. «Чэлсі» выйшаў у фінал турніру і перамог «Баварыю» ў сэрыі пэнальці 4:3 (1:1 у асноўны час)[11]. У сэзоне 2012—2013 гадоў Торэс стаў найлепшым бамбардзірам «Чэлсі» ў Лізе Эўропы (6 мячоў). Клюб дамогся перамогі ў гэтым турніры. У фінале была атрыманая перамога над партугальскай «Бэнфікай» зь лікам 2:1. Лік у матчы адкрыў Фэрнанда Торэс.

«Мілян»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 жніўня 2014 году Торэс далучыўся да італьянскага «Міляну» на ўмовах двухгадовай арэнды[12]. 23 верасьня забіў першы мяч у матчы супраць «Эмпалі». Гульня завяршылася зь лікам 2:2[13]. 27 сьнежня 2014 году Торэс стаў гульцом «Міляну» на пастаяннай аснове[14].

Вяртаньне ў «Атлетыка»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

29 сьнежня 2014 году было аб’яўлена, што Фэрнанда Торэс будзе выступаць за «Атлетыка» ў сэзоне 2015—2016 на арэнднай аснове[15]. 4 студзеня 2015 году на стадыёне «Вісэнтэ Кальдэрон» адбылося ўрачыстае вітаньне Торэса. На ім прысутнічала каля 45 000 заўзятараў[16].

Зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Торэс ёсьць гульцом зборнай Гішпаніі амаль усіх узростаў. За нацыянальную зборную правёў амаль 100 матчаў, зь якой станавіўся чэмпіёнам сьвету (2010) й чэмпёнам Эўропы (двойчы: ў 2008 і 2012).

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Торэс жанаты на Алалье Дамінгес[17]. 8 ліпеня 2009 году ў пары нарадзілася дачка — Нора, а 6 сьнежня 2010 году нарадзіўся сын — Лео.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Чэлсі»:

«Атлетыка»:

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гішпанія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Фернандо Торрес. Моя автобиография. Атлетико». Liverbird.ru
  2. ^ «Фернандо Торрес: Ключевые моменты моей футбольной жизни». Liverbird.ru
  3. ^ «Ливерпуль» отклонил предложение «Челси» по Торресу. championat.ru
  4. ^ «Официально: „Ливерпуль“ отклонил запрос Торреса о трансфере». LiverBird.ru
  5. ^ «Официально: „Ливерпуль“ разрешил Торресу вести переговоры с „Челси“». Liverbird.ru
  6. ^ Официально: Торрес перешёл в «Челси». Liverbird.ru
  7. ^ Трансфер Торреса стал самым дорогостоящим в истории АПЛ. championat.ru
  8. ^ BBC Sport — Fernando Torres hails first goal for Chelsea
  9. ^ BBC Sport — Chelsea 2-1 Liverpool
  10. ^ BBC Sport — Barcelona 2-2 Chelsea
  11. ^ BBC Sport — Chelsea 1-1 Bayern Munich (aet, 4-3 pens)
  12. ^ BBC Sport — Fernando Torres: AC Milan seal loan deal for Chelsea striker
  13. ^ Fernando Torres off the mark as AC Milan fight back to claim Empoli draw— DailyMail
  14. ^ BBC Sport — Fernando Torres: AC Milan sign Chelsea striker on permanent deal  (анг.)
  15. ^ BBC Sport — Fernando Torres: Atletico Madrid loan deal for AC Milan striker  (анг.)
  16. ^ BBC Sport — Fernando Torres: Atletico Madrid fans welcome striker on return (анг.)
  17. ^ «Se casa Fernando Torres». El Pais

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэрнанда Торэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў