Фэрнандыньню

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэрнандыньню
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 траўня 1985(1985-05-04)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 179 см
Вага 66 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Атлетыку Паранаэнсі
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2005
2005—2013
2013—2022
2022—
Атлетыку Паранаэнсі
Шахтар
Манчэстэр Сіці
Атлетыку Паранаэнсі
72 (14)
184 (31)
264 (20)
38 (2)
Зборныя
2011— Бразылія 53 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 сьнежня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 чэрвеня 2019.

Фэрнанду Луіс Роса (па-партугальску: Fernando Luiz Roza; нарадзіўся 4 траўня 1985 году, Ландрына, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Атлетыку Паранаэнсі» й нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэрнанда зьяўляецца выхаванцам клюбу «Атлетыку Паранаэнсі», за якім дэбютаваў у прафэсійным футболе й правёў у клюбе некалькі сэзонаў.

У ліпені 2005 году за 7,8 млн эўра перайшоў у данецкі «Шахтар». У новым клюбе дэбютаваў 30 ліпеня 2005 году ў матчы супраць клюбу «Крыўбас» (1:0). Адгуляў вялікую ролю ў перамозе гарнякоў у нацыянальным першынстве сэзону 2005—2006 гадоў. Акрамя таго, Фэрнандыньню забіў гол у браму польскай «Легіі» ў матчы трэцяга адборачнага раўнду Лігі чэмпіёнаў.

Пасьля скандальнага сыходу Франсэліну Матузалема ўлетку 2007 году Фэрнандыньню стаў адным зь лідэраў каманды. Ён быў прызнаны лепшым гульцом чэмпіянату Ўкраіны сэзону 2007—2008 гадоў, калі «Шахтар» аформіў «залаты дубль», выйграўшы нацыянальнае першынство й кубак краіны. Вялікі ўнёсак гулец зрабіў і калі «Шахтар» стаў пераможцам Кубку УЭФА ў сэзоне 2008—2009 гадоў. У эўракубкавых матчах таго сэзону Фэрнандыньню забіў 6 мячоў, у тым ліку пакрыўдзіўшы голам брамнікам кіеўскага «Дынама» ў першым паўфінальным матчы Кубка УЭФА. У складзе «гарнякоў» шэсьць разоў заваёўваў тытулы чэмпіёну Ўкраіны, а таксама чатыры разы стаў уладальнікам Кубка Ўкраіны і тройчы Супэркубка.

6 чэрвеня 2013 году была дасягнута дамоўленасьць на пераход Фэрнандыньню ў «Манчэстэр Сіці». Сума трансфэру склала 40 млн эўра[4].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У зборнай Бразыліі дэбютаваў 10 жніўня 2011 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Нямеччыны.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Атлетыку Паранаэнсі»:

«Шахтар»:

«Манчэстэр Сіці»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Fernandinho // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в FERNANDINHO fernando luiz rosa // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Fernando Luis Roza // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Фернандиньо попрощался с Шахтером. Афіцыйны сайт «Шахтару».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]