Фэхэрвар Сэкешфэхэрвар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэхэрвар
Заснаваны 1941
Горад Сэкешфэхэрвар, Вугоршчына
Стадыён Шоштаі
Умяшчальнасьць: 14 300
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Нацыянальны чэмпіянат
 · 2022—2023 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Фэхэрвар» (па-вугорску: MOL Vidi) — вугорскі футбольны клюб з гораду Сэкешфэхэрвару. Заснаваны ў 1941 годзе. Трохразовы чэмпіён Вугоршчыны (2011, 2015, 2018), двухразовы ўладальнік Кубка Вугоршчыны (2006, 2019), Кубку вугорскай лігі (2012) і ўладальнік Супэркубку Вугоршчыны (2011, 2012). «Фэхэрвар» найбольш вядомы ў эўрапейскім футболе дзякуючы выхаду ў фінал Кубка УЭФА 1985 году, калі каманду ўзначальваў Фэрэнц Ковач[1]. Зусім нядаўна каманда ўдзельнічала ў групавым этапе Лігі Эўропы УЭФА ў сэзонах 2012—2013 і 2018–2019 гадоў.

Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць сіні і чырвоны. З 1967 году «Фэхэрвар» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Шоштаі». Падчас рэканструкцыі стадыёну ў пэрыяд з 2016 па 2018 гады клюб праводзіў свае хатнія матчы ў на стадыёне «Панча Арэна» ў Фэлькуце.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў закладзены ў 1941 годзе пры вайсковым прамысловым заводзе. У першыя гады колеры клюбу абаранялі працаўнікі гэтага заводу. Каманда брала ўдзел у чэмпіянаце мэд’е Фэер у сэзоне 1942—1943 гадоў і неўзабаве здабыла ў ім перамогу. У 1948 годзе было пастаноўлена, што клюб будзе разьдзелены на тры асобныя каманды. Першая зь іх далучылася да трэцяга дывізіёну чэмпіянату Вугоршчыны, астатнія дзьве засталіся ў рэгіянальных лігах, пры гэтым адна зь іх заявілася ў чэмпіянат мэд’е Фэеру, а іншая — у той жа чэмпіянат, але ягоны другі дывізіён. Гэты мусіла палепшыць вынікі. У 1950 годзе працаўнікі клюбу, жадаючы палепшыць вынікі вырашылі стварыць уласную каманду. Урэшце, 3 студзеня 1956 году было пастаноўлена, што ўсе каманды мусілі аб’яднацца ў адзін.

Першая мажлівасьць згуляць у найвышэйшай лізе Вугоршчыны выпала толькі празь некалькі гадоў. У сэзоне 1961—1962 гадоў каманда заняла трэцяе месца і ледзь не кваліфікавалася ў першы дывізіён. Толькі ў 1967 годзе клюб, ужо вядомы як «Вашаш», здолеў прабіцца да Нацыянальнага дывізіёну. 22 студзеня 1968 году клюб атрымаў новую назву «Відэатон» у выніку спонсарскага пагадненьня з вытворцам электрычных тавараў кампаніяй Videoton. Першы сезон у найвышэйшым дывізіёне быў ня вельмі пасьпяховым. Каманда выгуляла толькі ў 9 гульнях, атрымаўшы пры гэтым 18 паразаў. Фініш на 15 месцы вымагаў ад клюбу перайсьці ў дывізіён ніжэй. Не зважаючы на такі вынік, «Відэатон» здабыў перамогу ў другім дывізіёне, адразу вярнуўшыся да элітнага дывізіёну. У наступныя пяць гадоў каманда паляпшала свае вынікі, а ў сэзоне 1975—1976 гадоў скончыла чэмпіянат на другім радку. У 1982 годзе клюб дасягнуў фіналу Кубка Вугоршчыны, але саступіў «Уйпэшту» зь лікам 2:0. Пасьля некалькіх зьменаў найменьняў у 1990-х і 2000-х гадах назва «Відэатон» захоўвалася за клюбам да 2018 году.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Даніі Аб Каспэр Лярсэн 1993
4 Сьцяг Вугоршчыны Аб Чаба Шпандлер 1996
5 Сьцяг Вугоршчыны Аб Атыла Фіёла (капітан) 1990
7 Сьцяг Вугоршчыны Нап Сабальч Шэн 2000
9 Сьцяг Вугоршчыны Нап Марцэл Бэркі 2004
13 Сьцяг Вугоршчыны ПА Жолт Калмар 1995
14 Сьцяг Вугоршчыны ПА Аран Чонгваі 2000
15 Сьцяг Аргентыны Нап Нікаляс Стэфанэльлі 1994
16 Сьцяг Вугоршчыны Аб Марыё Шымут 2003
18 Сьцяг Вугоршчыны ПА Давід Шыгер 1990
19 Сьцяг Вугоршчыны Нап Патрык Ковач 2007
20 Сьцяг Нарвэгіі ПА Тобіяс Крыстэнсэн 2000
21 Сьцяг Партугаліі ПА Рубэн Пінту 1992
22 Сьцяг Вугоршчыны Бр Балаж Тот (ар. Ак. Пушкаша) 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Вугоршчыны Нап Жомбар Мэніхарт 2004
31 Сьцяг Паўночнай Македоніі Аб Нікала Серафімаў 1999
33 Сьцяг Вугоршчыны Аб Барнабаш Бэшэ 1994
42 Сьцяг Сэрбіі Бр Эміл Роцкаў 1995
44 Сьцяг Вугоршчыны Аб Бэнцэ Гергеньі 1998
51 Сьцяг Вугоршчыны Бр Роланд Гергей 2005
65 Сьцяг Вугоршчыны Аб Сылвэстэр Ханд’я 1994
68 Сьцяг Славеніі Нап Нэйц Градышар 2002
70 Сьцяг Францыі Нап Мамуду Карамако (ар. Капэнгаген) 1999
71 Сьцяг Вугоршчыны Нап Тамаш Тот 2004
75 Сьцяг Вугоршчыны Бр Даніел Вэсэлінаў 2001
77 Сьцяг Вугоршчыны ПА Мацяш Катана 1999
99 Сьцяг Вугоршчыны ПА Мілан Пэтэ 2005

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]