Фёдар Мікуноў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фёдар Мікуноў
Дата нараджэньня 1896
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1982
Месца сьмерці
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Фёдар Сяргеевіч Мікуноў (1896, Аносава, Уладзімерская губэрня, Расейская імпэрыя1982, Масква) — савецкі дзяржаўны дзеяч, дырэктар БДІНГ у 19401941. Сябар ВКП(б) ад 1918.

Удзельнік Грамадзянскае вайны, начальнік штабу брыгады. З 1921 да 1923 намесьнік наркама ўнутраных справаў Горскай рэспублікі, да 1928 — старшыня акруговае рады дэпутатаў працаўнікоў на Паўночным Каўказе. У 1931 скончыў Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію, у 19311933 — слухач аграрнага інстытуту чырвонай прафэсуры. Да 1930 быў на адказнай працы ў Наркамаце земляробства і кіраваньня народнагаспадарчага ўліку БССР. У 19401941 працаваў дырэктарам БДІНГ. Пасьля вайны быў сябрам камісіі па азначэньні шкоды, нанесенае інстытуту падчас вайны. Рэктарам прызначаны ня быў і зьехаў зь Менску.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]