Фёдар Чарных

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фёдар Чарных
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 траўня 1991(1991-05-21)[1][2] (32 гады)
Рост 182 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца, нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Керала Бластэрз
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1900—2009
2009—2014
2012
2014—2015
2015—2018
2018—2020
2019—2020
2020—2023
2023—2024
2024—
Гранітас
Дняпро Магілёў
Нафтан (арэнда)
Гурнік Лэнчна
Ягелёнія
Дынама Масква
Арэнбург (арэнда)
Ягелёнія
АЭЛ Лімасол
Керала Бластэрз
0 (0)
85 (15)
30 (5)
38 (12)
82 (18)
31 (3)
11 (0)
61 (6)
29 (1)
1 (0)
Зборныя
2012— Летува 88 (14)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 лютага 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2023.

Фёдар Чарных (па-летувіску: Fiodor Černych; нарадзіўся 21 траўня 1991 году, Масква, РСФСР) — летувіскі футбаліст, паўабаронца індыйскага клюбу «Керала Бластэрз». Гулец нацыянальнай зборнай Летувы. Паводле паходжаньня зьяўляецца расейцам.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбную кар’еру Фёдар распачаў на радзіме ў клюбе другога летувіскага дывізіёну «Гранітас»[4]. У Магілёве першы раз пабываў разам з клюбам, куды прыехаў на спаборніцтвы. Падчас турніру ў Беларусі форвард быў прыкмечаны Валерыем Стральцовым, і ўлетку 2009 году стаў гульцом магілёўскага «Дняпра». Дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі ў матчы супраць «Смаргоні», дзе выйшаўшы на 20 хвілін гульнявога часу, двойчы забіваў галы ў браму суперніка. На наступны сэзон стаў чальцом асноўнага складу клюбу. У сэзоне 2011 году прапусьціў шмат гульняў з-за траўмы, а клюб вылецеў з Найвышэйшай лігі.

Паколькі правілы БФФ забараняюць браць удзел легіянэрам у спаборніцтвах першай лігі, Фёдар быў вымушаны шукаць іншы клюб дзеля працягу кар’еры. Такім чынам, сэзон 2012 году Чарных правёў у арэндзе ў наваполацкім «Нафтане». Па заканчэньні сэзону да Фёдара праяўлялі цікавасьць беларускія «Дынама» й БАТЭ, а таксама турэцкі «Анкараспор»[5]. У чэрвені 2014 году пакінуў «Дняпро» па ўзаемнай згодзе бакоў[6]. У ліпені 2014 году падпісаў кантракт з польскім клюбам «Гурнік» (Лэнчна)[7].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фёдар дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Летувы яшчэ ўлетку 2010 году. 14 кастрычніка 2012 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Летувы ў таварыскай гульні супраць зборнай Армэніі, згуляўшы за каманду палову гульні.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Дняпро»

«Нафтан»

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзядуля Фёдара з матулінага боку быў у свой час савецкім афіцэрам, а пасьля выхаду ў адстайку зьехаў на сталае жыцьцё ў Летуву. Роднай мовай для Чарных зьяўляецца расейская, аднак ён, акрамя таго, добра валодае летувіскай, ангельскай і польскай[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]