Філіпаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Філіпаў
лац. Filipaŭ
польск. Filipów
У цэнтры вёскі
У цэнтры вёскі
Герб Філіпава


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сувальскі
Гміна: Філіпаў
Насельніцтва: 2113 чал. (2013)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-424
Нумарны знак: BSU
Геаграфічныя каардынаты: 54°10′0.1″ пн. ш. 22°37′0.1″ у. д. / 54.166694° пн. ш. 22.616694° у. д. / 54.166694; 22.616694Каардынаты: 54°10′0.1″ пн. ш. 22°37′0.1″ у. д. / 54.166694° пн. ш. 22.616694° у. д. / 54.166694; 22.616694
Філіпаў на мапе Польшчы
Філіпаў
Філіпаў
Філіпаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Філіпаў (польск. Filipów) — вёска ў Польшчы, на рацэ Распудзе. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2013 год — 2113 чалавек. Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад Сувалак, за 124 км на поўнач ад Беластоку.

Філіпаў — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), колішні цэнтар староства на граніцы з Прусіяй. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Філіпаў на мапе 1655 году

Філіпаў утварыўся паміж 1562 і 1568[1] гадамі ў выніку злучэньня вёсак Шэмбелева і Даўспуды[2]. Гэтыя вёскі заснавалі ў пачатку XVI ст. літоўскія баяры браты Шэмбелі, якія атрымалі гэтыя землі ад вялікага князя Жыгімонта Старога ў 1513 годзе[3]. У гэты час мясцовасьць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.

8 верасьня 1570 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Філіпаву Магдэбурскае права і герб: у срэбным полі чорны рак[4]. Адначасна з гербам мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвы торг і 3 кірмашы штогод. Апроч таго, тут заснавалі парафіяльны касьцёл. У 1574 годзе Філіпаўскае староства перадалі ў пажыцьцёвае валоданьне Аляксандру Гваньіні, аўтару Хронікі Эўрапейскай Сарматыі. Каля 1585 году ў Філіпаве пачаў дзейнічаць пратэстанцкі збор. У 1608 годзе ў месьце нарадзіўся арыянскі тэоляг Андрэй Віславаты.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Філіпаў апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1827 год у месьце было 323 будынкі, на 1861 год — 291. У 1870 годзе расейскія ўлады пазбавілі Філіпаў Магдэбурскага права.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Філіпаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Філіпаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Філіпаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 2326 чал.; 1861 год — 2551 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2013 год — 2113 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (XVI—XIX стагодзьдзі)
  • Могілкі: каталіцкія, пратэстанцкія, юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Збор эвангелісцкі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie suwalskim od XV do połowy XVII wieku // Studia i materiały do dziejów Suwalszczyzny. — Białystok, 1965. S. 103.
  2. ^ Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie suwalskim od XV do połowy XVII wieku // Studia i materiały do dziejów Suwalszczyzny. — Białystok, 1965. S. 103.
  3. ^ Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie suwalskim od XV do połowy XVII wieku // Studia i materiały do dziejów Suwalszczyzny. — Białystok, 1965. S. 92.
  4. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 248.
  5. ^ Chlebowski B. Filipów // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 388.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]