Філіп Іваноў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Філіп Іваноў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 ліпеня 1990(1990-07-21)[1] (33 гады)
Рост 196 см
Вага 90 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2011 Дынама Менск 5 (0)
2012 Гомель 0 (0)
2012 СКВІЧ 12 (5)
2013 Віцебск 13 (7)
2013 Дынама Берасьце 5 (0)
2014 Шахцёр Салігорск 5 (0)
2014 Іслач 5 (0)
2015—2017 Крумкачы 82 (22)
2018 Дынама Менск 25 (4)
2019 Менск 6 (1)
2019 Дынама Менск 12 (2)
2020 Ліепая 8 (1)
2021 Крумкачы 28 (7)
Зборныя
2009 Беларусь (да 19)[d] 4 (0)
2010—2012 Беларусь (да 21) 17 (1)

Філіп Іваноў (нарадзіўся 21 ліпеня 1990 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2007 году гуляў за менскае «Дынама», але пераважна за дублюючы склад. У сакавіку 2012 году пакінуў «Дынама» і далучыўся да «Гомля», дзе таксама гуляў за дубль. У ліпені 2012 году скасаваў кантракт з гомельскім клюбам[2], а ў жніўні стаў гульцом менскага клюбу СКВІЧ. У лютым 2013 году перайшоў у «Віцебск». Стаў найлепшым бамбардзірам віцебскага клюбу, але пасьля з’яўленьня ў Віцебску фінансавых праблемаў у жніўні 2013 году папоўніў склад берасьцейскага «Дынама». У «Дынама» ня здолеў замацавацца ў першым складзе і ў сьнежні 2013 году кантракт зь берасьцейскім клюбам быў скасаваны.

З студзеня 2014 году знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры»[3], у выніку ў сакавіку 2014 году ўзмоцніў склад гэтага клюбу[4]. У «Шахцёры» гуляў перадусім за дубль, у асноўным складзе зьяўляўся эпізадычна. У жніўні 2014 кантракт з гарнякамі на ўзаемную згоду быў ануляваны[5]. У канцы жніўня 2014 году прыяднаўся да шыхтаў першалігавай «Іслачы»[6]. Згуляў за гэты клюб у 9 матчах, галамі не адзначаўся. Па заканчэньні сэзону 2014 году пакінуў «Іслач»[7].

З пачатку 2015 году трэнаваўся разам з навабранцам Першай лігі — футбольным клюбам «Крумкачы», зь якім у красавіку падпісаў кантракт[8]. Быў адным зь лідэраў «Крумкачоў», дапамог гэтаму клюбу прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2016 году стаў капітанам каманды. Звычайна выступаць на пазыцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2016 году падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» да сканчэньня 2018 году[9]. 29 ліпеня 2017 году поруч з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебску» з прычыны затрымкі выплаты заробку[10] і неўзабаве паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду[11]. Аднак, праз два тыдні вярнуўся ў склад «Крумкачоў»[12]. У першым жа матчы па вяртаньні, 20 жніўня 2017 году супраць БАТЭ, забіў гол і аддаў галявую перадачу, чым дапамог сталічнаму клюбу атрымаць перамогу зь лікам 3:2.

З студзеня 2018 году знаходзіўся на праглядзе ў менскім «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт з клюбам[13]. Спачатку пераважна выходзіў на замену, аднак зь ліпеня 2018 году, у сувязі з зыходам Антона Сарокі і траўмай Алксандра Макася, пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе. У пачатку 2019 году, не зважаючы на заканчэньне кантракту, трэнаваўся з дынамаўцамі і выправіўся на першы турэцкі збор, аднак у лютым пакінуў каманду[14]. Тым ня менш, неўзабаве вярнуўся і падпісаў новы кантракт зь менчукамі[15], аднак ужо праз два тыдні кантракт быў скасаваны[16].

У сакавіку 2019 году стаў гульцом «Менску»[17]. Пачынаў сэзон у першай адзінаццатцы каманды, аднак пазьней праз пашкоджаньні ўжо радзей зьяўляўся на полі. У чэрвені 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Менск»[18]. У жніўні 2019 году зноў далучыўся да «Дынама»[19], дзе неўзабаве стаў гульцом асноўнага складу. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[20]. У сакавіку 2020 году стаў гульцом «Ліепаі»[21]. Пакінуў каманду ў жніўні 2020 году. У студзені 2021 году трэнаваўся з «Крумкачамі» і ў лютым афіцыйна ўзмоцніў склад каманды[22]. Выступаў пераважна ў стартавым складзе. Пакінуў клюб па заканчэньні сэзону 2021 году і зьехаў у Польшчу.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Крумкачы 2015 Першая ліга 29 14
2016 Найвышэйшая ліга 27 2
2017 Найвышэйшая ліга 26 6
Дынама Менск 2018 Найвышэйшая ліга 25 4

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Filipp Ivanov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ "Гомель" расстался с Филиппом Ивановым
  3. ^ Рыжко, Иванов, Бушман, Ярославский и Пидвирный на просмотре в "Шахтере"
  4. ^ Встреча «Шахтера» с болельщиками. В поисках стульев (рас.)
  5. ^ «Шахтер» расторг контракт с Филиппом Ивановым (рас.)
  6. ^ Нападающий «Шахтера» перешел в «Ислочь» (рас.)
  7. ^ Виталий Жуковский: "На 80 процентов "Ислочь" укомплектована"
  8. ^ «Крумкачы» подписали контракты с Филиппом Иванов и Ильей Пуховым
  9. ^ Шикавка и Иванов до конца 2018 года продлили контракты с "Крумкачами"
  10. ^ Пять игроков основного состава "Крумкачей" отказались ехать на матч с "Витебском" из-за задержки зарплаты
  11. ^ Филипп Иванов расторг соглашение с "Крумкачами"
  12. ^ Филипп Иванов вновь в составе ФК "Крумкачы"
  13. ^ Филипп Иванов подписал контракт с минским "Динамо"
  14. ^ Артем Гуренко и Филипп Иванов покинули минское "Динамо"
  15. ^ Минское "Динамо" сообщило о возвращении Филиппа Иванова
  16. ^ Минское "Динамо" спустя две недели после подписания контракта, объявило о расставании с Филиппом Ивановым
  17. ^ Филипп Иванов стал игроком "Минска"
  18. ^ "Минск" расстался с Филиппом Ивановым
  19. ^ Филипп Иванов вернулся в минское "Динамо"
  20. ^ Галович, Яхая, Ятченко и еще три игрока покинули минское "Динамо"
  21. ^ Филипп Иванов и Сейду Яхая перешли в "Лиепаю"
  22. ^ Филипп Иванов вернулся в НФК "Крумкачы"

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]