Філіп Вольшайд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Філіп Вольшайд
Філіп Вольшайд
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 сакавіка 1989 (26 гадоў)
Вадэрн, Нямеччына
Рост 194 см
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сток Сіці
Нумар 26
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008
2008—2009
2009—2012
2012—
2014—2015
2015—
Гасбарн-Даўтвайлер
Заарбрукен
Нюрнбэрг
Баер
Майнц
Сток Сіці
18 (0)
30 (3)
52 (5)
51 (2)
5 (0)
2 (0)
Зборныя
2013— Нямеччына 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
17 студзеня 2015.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
2 чэрвеня 2013.

Філіп Вольшайд (па-нямецку: Philipp Wollscheid; 6 сакавіка 1989, Вадэрн, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які гуляе абаронцам за клюб «Сток Сіці» й нацыянальную зборную Нямеччыны. Правы на гульца належаць клюбу «Баер».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Філіп нарадзіўся ў Заарляндзе й свае першыя гады правёў правёў у рэгіянальных аматарскіх клюбах. У 2008 годзе гулец быў запрошаны ў клюб «Заарбрукен». За час вытупаў за клюб Філіп выходзіў пераважна на замены, выходзячы ў 30 матчах чэмпіянату[1]. Пасьля таго, як клюб атрымаў павышэньне ў клясе да Рэгіянальнай лігі ў 2009 годзе, Вольшайд вырашыў шукаць новы клюб, якім стаўся «Нюрнбэрг». Філіп падпісаў з баварскім клюбам трохгадовы кантракт[2].

Спачатку Вольшайд гуляў за рэзэрвовую каманду клюбу, але ў сэзоне 2010—2011 гадоў Філіп дэбютаваў за асноўную каманду, выйшайшы на поле ў гульні супраць «Кайзэрсьляўтэрну». Неўзабаве ён стаў рэгулярным гульцом каманды й скончыў сэзон займаючы трэцяе месца сярод усіх абаронцаў Бундэсьлігі, паводле рэйтынгу часопіса «Кікер»[3].

У лістападзе 2011 году гулец падпісаў пяцігадовы кантракт з клюбам «Баер», паводле якога ўлетку 2012 году перайшоў у левэркузэнскі клюб[4].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

29 траўня 2013 году Філіп дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Нямеччыны ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадору ў горадзе Бока-Рэтун, штат Флорыда.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Філіп Вольшайдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў