Філіп Качмарак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Філіп Анджэй Качмарак
Polish presidential election 2010, Poznań (27) - Kaczmarek.JPG
Flag of Europe.svg Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 22 лістапада 1966
Познань, Польшча
Нацыянальнасьць: Сьцяг Польшчы паляк
Партыя: Грамадзянская Плятформа, Эўрапейская народная партыя

Філіп Анджэй Качмарак (па-польску: Filip Kaczmarek); нарадзіўся 22 лістапада 1966 у Познані — польскі палітык, з 2004 дэпутат Эўрапейскага парлямэнту, доктар гуманітарных навук (паліталёгія, Унівэрсітэт Адама Міцкевіча), кандыдат гістарычных навук (гістарычны факультэт, Унівэрсітэт Адама Міцкевіча).

Палітыка — Мясцовае самакіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 90-х быў старшынём Незалежнай Асацыяцыі Студэнтаў у Польшчы. У 1994 годзе стаў сузаснавальнікам аб’яднаньня «Маладыя дэмакраты». Будучы дэпутатам Сэйму Рэспублікі Польшча першага скліканьня (1991—1993), зьяўляўся сябрам парлямэнцкай камісіі па пытаньнях Эўрапейскага Пагадненьня. У 2001 годзе быў адным з заснавальнікаў Познаньскай Грамадзянскай плятформы. Адзін з заснавальнікаў клюбу дарадцаў Грамадзянскай Плятформы ў гарадзкой радзе Познані й Познаньскай структуры Грамадзянскай Плятформы. У 1998—2002 гадох ён быў сябрам Рады Познані і займаў пасаду намесьніка прэзыдэнта Познані. У 2003 годзе арганізаваў з нуля Бюро эўрапейскіх фондаў у Познані і стаў яго першым дырэктарам. З 2010 ён зьяўляецца кіраўніком Грамадзянскай Плятформы гораду Познань.

Эўропа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праблемамі эўрапейскай інтэграцыі займаецца на працягу многіх гадоў. Будучы дэпутатам у 1992 годзе, прапанаваў падчас парлямэнцкіх дэбатаў, каб Польшча падала заяўку на поўнае сяброўства ў Эўрапейскай супольнасьці. У 1993 годзе ён стаў сузаснавальнікам асацыяцыі, якая пераўтварылася ў «Цэнтар эўрапейскай навукі і адукацыі» у Познані. У 1996 годзе суініцыяваў стварэньне Міжнароднага дома моладзевых сустрэч у Мікушэве. Да лютага 2007 году ён быў прэзыдэнтам «Асацыяцыі незалежных ініцыятываў» у Мікушэве. Асацыяцыя арганізавала, у прыватнасьці, Сустрэчу моладзі Эўропы (Познань 2003). У 1996 годзе ён быў ляўрэатам Нямецкага фонду Маршала ў Злучаных Штатах Амэрыкі.

Эўрапейскі парлямэнт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2004 году ён быў дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту, дзе, як і ўсе сябры Грамадзянскай Плятформы, належыць Эўрапейскай народнай партыі. У цяперашні час каардынатар групы Эўрапейскай народнай партыі ў Камітэце па разьвіцьці, што дае дапамогу краінам, якія разьвіваюцца, і садзейнічае пераходу да дэмакратыі ў гэтых краінах. Таксама зьяўляецца сябрам Камітэту па сельскай гаспадарцы і разьвіцьці сельскіх раёнаў.

У 2009 годзе яго праца ў Камітэце па разьвіцьці была ацэненая, і ён атрымаў прэмію — лепшы дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ў катэгорыі палітыкі разьвіцьця.

Зьяўляецца сябрам дэлегацыі па сувязях з Панафрыканскім парлямэнтам, дэлегацыі Сумеснай парлямэнцкай асамблеі «Краіны Афрыкі, Карыбскага басэйну і Ціхаакіянскага рэгіёну — Эўрапейскі Зьвяз», а таксама намесьнікам сябра дэлегацыі па сувязях з Ізраілем.

Зьяўляецца сябрам пяці інтэргрупаў:

  1. Інтэргрупа Тыбэт
  2. Інтэргрупа па праблемах старэньня
  3. Інтэргрупа Спорт
  4. Інтэргрупа Urban
  5. Інтэргрупа SME

Належыць да васьмі парлямэнцкіх групаў:

  1. Група ЭП па праблемах Бірмы
  2. Асацыяцыя Эўрапейскіх парлямэнтарыяў з Афрыкай — AWEPA
  3. Група ЭП па сяброўству з Тайванем
  4. Інтэргрупа ЭП «Зьвяз рэгбі»
  5. Клюб піва ЭП
  6. Працоўная група — Эўрапейская ўпаўнаважаных па эпілепсіі
  7. Працоўная група па пытаньнях цыганаў
  8. Група сяброўства Эўрапейскі зьвяз — Нэпал

У межах Эўрапейскай Народнай Партыі дзейнічае як:

  • Сябра палітычнага бюро ЭНП
  • Сябра групы бюро (Office)
  • Каардынатар Камітэта па разьвіцьці
  • Каардынатар сувязі Краіны Афрыкі, Карыбскага басэйну і Ціхаакіянскага рэгіёну (Краіны АКЦ) і ЭЗ
  • Сябра SME Circle (займаецца рашэньнем пытаньняў малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Група зьяўляецца адзінай палітычнай групай у Эўрапарлямэнце, якая цалкам прызнае ролю малых і сярэдніх прадпрыемстваў у якасьці суб’ектаў, якія ствараюць працоўныя месцы ў Эўропе).
  • Сябра Эўрапейскай народнай партыі па пытаньнях міжкультурнага дыялёгу і па справах рэлігіі.

Прыватнае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яго жонка — Бэатрыс Махоўска-Качмарак, журналістка. Сын — Ігнат, зьяўляецца навучэнцам гімназіі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]