Філіп Яфэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Філіп Яфэ (па-нямецку: Philipp Jaffé; 17 лютага 1819 — 3 кастрычніка 1870) — нямецкі гісторык, спэцыяліст у вобласьці крыніцазнаўства. З 1862 году — прафэсар дапаможных (спэцыяльных) гістарычных дысцыплінаў Бэрлінскага ўнівэрсытэту. Быў супрацоўнікам Monumenta Germaniae historica. Падрыхтаваныя Яфэ публікацыі крыніцаў — выданьне рэгест рымскіх папаў і іншыя — адрозьніваюцца высокім навуковым узроўнем.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Jaffe, F. Bibliotheca rerum Germanicarum. Bd. 1 — 6. — Berlin, 1864—1873.