Арызона Каётыз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Фінікс Каётыз»)
Арызона Каётыз
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Тэмпэ, Арызона
Заснаваны 1972
Стадыён Gila River Arena
Колеры Цагляны, пясочны, пурпурны, сіена, зялёны і чорны
                             
Гісторыя Вініпэг Джэтс
1972—1996
Фінікс Каётыз
1996—2014
Арызона Каётыз
2014 — цяпер
Афіцыйны сайт coyotes.nhl.com (анг.)

«Арызона Каётыз» (па-ангельску: Arizona Coyotes) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Глендэйл, штат Арызона, ЗША. «Каётыз» гуляюць свае хатнія матчы на Mullett Arena, якая была пабудаваня ў 2022 годзе. Клюб «Арызона Каётыз» быў заснаваны ў 1972 годзе, як арыгінальны клюб «Вініпэг Джэтс» Сусьветнай хакейнай асацыяцыі, які ў 1979 годзе далучыўся да НХЛ, калі СХА была расфармаваная. Каманда пераехала ў Фінікс, дзе й базуецца з 1 ліпеня 1996 году. 5 жніўня 2013 году кантроль над клюбам набыла фінансавая група IceArizona Acquisition Co., якая абвесьціла, што пачынаючы з сэзону 2014—2015 гадоў, каманда зьменіць назву на «Арызона Каётыз»[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дын Кенэдзі у колерах «Вініпэг Джэтс», зь якога паходзіць «Арызона Каётыз».

Клюб быў закладзены як «Вініпэг Джэтс» і быў адным з заснавальнікаў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА). «Джэтс» былі самай пасьпяховай камандай у СХА, здабыўшы тры перамогі ў лізе за дзевяць гадоў існаваньня лігі. У 1979 годзе клюб быў адным з чатырох, якія перайшлі зь ліквідаванай СХА ў НХЛ. Аднак клюб аніколі ня здолеў атрымаць такі ж посьпех у новай лізе. Паводле ўмоваў зьліцьця старыя каманды НХЛ атрымалі мажлівасьць вярнуць большасьць хакеістаў, якія перайшлі былі ў СХА з НХЛ. У сувязі з гэтым «Джэтс» страціў большасьць сваіх найлепшых гульцоў. У выніку клюб цягам двух першых сэзонаў скончыў на апошнім месцы. Сэзон 1980—1981 гадоў быў асабліва благім. Тым ня менш, у наступныя гады каманда прабівалася ў плэй-оф Кубка Стэнлі.

«Джэтс» сутыкнуліся зь фінансавымі цяжкасьцямі, калі ў 1990-я гады пачалі хутка павялічвацца заробкі хакеістаў. Асабліва гэта ўразіла канадзкія клюбу. Вініпэг быў даволі малым рынкам для клюбу НХЛ, такім жа як і горад Квэбэк. У 1995 годзе «Квэбэк Нардык» пераехаў у Дэнвэр, зьмяніўшы назоў на «Каларада Эвэланш». Акрамя таго, хатняя Вініпэг-Арэна была адной з самых маленькіх у лізе, ды яны яшчэ ня ведала мадэрнізацыі ажно 40 гадоў. Не зважаючы на жаданьне заўзятараў захаваць каманду, кіраўнікі клюбу пастанавілі прадаць клюб. У сьнежні 1995 году Джэры Каланджэлё, які быў тагачасным уладальнікам баскетбольнага клюбу «Фінікс Санз», а таксама прадпрымальнікі Стывэн Глакстэрн і Рычард Бэрк з купай мясцовых інвэстараў набылі каманду і заплянавалі пераезд клюбу ў Фінікс на сэзон 1996—1997 гадоў. Новая каманда атрымала назву «Фінікс Каётыз»[2].

Улетку адбыўся 1996 году клюб пераехаў у Фінікс. Зорка «Джэтс» Аляксей Жамноў зышоў з клюбу, але да шэрагаў «Фінікс Каётыз» далучыўся Джэрэмі Ронік з «Чыкага Блэкгокс». Навак склаў дынамічнае наступальнае злучэньне з Кітам Ткачакам і Рыкам Токетам. Менавіта гэтая тройка стала галоўным лякаматывам каманды. Таксама добра дапасаваліся да складу маладыя гульцы Шэйн Доан, Алег Твардоўскі і Мікалай Хабібулін. Яшчэ адным ключавым хакеістам стаў нападнік вэтэран Майк Гартнэр, які далучыўся да каманды пасьля зыходу з «Таронта Мэйпл Ліфс». Не зважаючы на вялікі досьвед, Гартнэр атрымаў пашкоджаньне ў другой палове сэзона 1997—1998 гадоў, пасьля чаго «Каётыз» не працягнулі кантракт хакеісту.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
39 Сьцяг Канады Конар Інграм 31.03.1997 70 Сьцяг Чэхіі Карэл Вэймэлка 25.05.1996
Абаронцы
3 Сьцяг Канады Джош Браўн 21.01.1994 4 Сьцяг Фінляндыі Юўса Вялімякі 06.10.1998
5 Сьцяг ЗША Майкл Кесэлрынг 13.01.2000 24 Сьцяг Канады Мэт’ю Дамба 25.07.1994
33 Сьцяг Канады Трэвіс Дэрмат 22.12.1996 50 Сьцяг Канады Шоп Дэрзі 21.10.1998
51 Сьцяг Канады Трой Стэчэр 07.04.1994 52 Сьцяг Беларусі Уладзіслаў Калячонак 26.05.2001
90 Сьцяг Швайцарыі Яніс Мозэр 06.06.2000
Нападнікі
8 Сьцяг ЗША Нік Шмалц 23.02.1996 9 Сьцяг ЗША Клэйтан Келер 29.07.1998
11 Сьцяг Канады Дылан Гантэр 10.04.2003 15 Сьцяг Канады Аляксандар Керфут 11.08.1994
16 Сьцяг ЗША Джэйсан Закер 16.01.1992 17 Сьцяг ЗША Нік Б’югстэд 17.07.1992
22 Сьцяг Канады Джэк Макбэйн 06.01.2000 29 Сьцяг Канады Барэт Гэйтан 09.06.2000
38 Сьцяг Канады Ліям О’Браен 29.07.1994 53 Сьцяг Канады Майкл Каркон 19.05.1996
63 Сьцяг Фінляндыі Матыяс Мачэльлі 14.10.2000 67 Сьцяг Канады Лоўсан Краўс 23.06.1997
72 Сьцяг ЗША Трэвіс Бойд 14.09.1993 92 Сьцяг ЗША Логан Кулі 04.05.2004
Сьцяг Славаччыны Адам Ружычка 11.05.1999

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]