Фіяла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шкляная фіяла (кубак) зь дзьвюма ручкамі і плоскім жыватом. 4-е ст. да н. э., Сырыя. З калекцый Люўру
Гала-рымскае шкло. Фіяла з кругавым дэкорам. 3-е ст. н. э.

Фіяла, фіял (ад грэц. ἡ φιάλη) — у Старажытнай Грэцыі агульная назва посуду, у тым ліку: посуду для рэлігійных ахвяр, урнаў для пахаваньня і кубкаў.[1] Пазьней, у Сярэдневечнай Эўропе — фляшка ў форме грушы, якую пераважна выкарыстоўвалі ў сваіх лябараторыях альхімікі і аптэкары.

Вядомыя згадкі ў літаратуры:

Фіялы (па-ангельску: vial, phial) — гэта таксама элемэнт сучасных кампутарных гульняў, заснаваных на стылі фэнтэзі і да т. п. У намаляваных фіялах звычайна знаходзяцца каляровыя магічныя вадкасьці, якія дадаюць гульцу здароўе альбо надзвычайныя здольнасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]