Хабовічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хабовічы
трансьліт. Chabovičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Кобрынскі
Сельсавет: Дзівінскі
Насельніцтва: 612 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1642
Паштовы індэкс: 225869
СААТА: 1243817051
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°3′40″ пн. ш. 24°28′46″ у. д. / 52.06111° пн. ш. 24.47944° у. д. / 52.06111; 24.47944Каардынаты: 52°3′40″ пн. ш. 24°28′46″ у. д. / 52.06111° пн. ш. 24.47944° у. д. / 52.06111; 24.47944
Хабовічы на мапе Беларусі ±
Хабовічы
Хабовічы
Хабовічы
Хабовічы
Хабовічы
Хабовічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Хабо́вічы[1] (таксама — Хабаві́чы[1], Хабо́вічэ[1]) — вёска ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Хабовічы ўваходзяць у склад Дзівінскага сельсавету. За 18 км на паўднёвы ўсход ад гораду і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 63 км ад Берасьця. На аўтадарозе Кобрынь — Дзівін. На 2010 год — 612 жыхароў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па пісьмовых крыніцах вядомыя з XVI ст. як сяленьне ў Троцкім ваяводзтве ВКЛ. У 1563 годзе Хабовічы — сяло ў Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 17 валок зямлі. У 1597 годзе сяло Сялецкага войтаўства Кобрынскага староства, дзейнічала карчма. У 1724 годзе Хабовічы — сяло ў Берасьцейскай эканоміі 29 валок зямлі. У 1789 годзе вёска, 29 валок 40 маргоў зямлі, 47 гаспадарак, 260 жыхароў, карчма; у складзе Дзівінскага ключа той жа эканоміі.

Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 году ў Гарадзенскай губэрні. Вёску Хабовічы Сувораў дараваў палкоўніку Карыцкаму, колькасьць насельніцтва на той час складала 120 душ[2].

У 1890 годзе сяло — 2350 1/4 дзес. зямлі, царква; царк. прычт – 60 дзес. зямлі; у Блоцкай (Балоцкай) воласьці. Пры сяле В. Дзембскі валодаў 4 дзес. зямлі. У 1888 годзе Хабовіцкі праваслаўны прыход налічваў 1148 вернікаў. У 1897 годзе сяло (пры ваенна-камунікацыйнай дарозе Кобрынь — Дзівін), 76 двароў, 551 жыхар, дзейнічалі Пакроўская царква, царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасная крама, 2 ветраныя млыны, піцейная ўстанова. У 1905 годзе — 670 жыхароў. У 1911 годзе — 607 жыхароў.

З 1921 году ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, у вёсцы налічвалася 143 дамы, 741 жыхар.

У 1930-я гады мелася школа. З 1939 году ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Дзівінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 году да 30 кастрычніка 1959 году цэнтар сельсавету таго ж раёну, з 8 жніўня 1959 году ў Кобрынскім раёне. У 1940 годзе вёска, 184 двароў, 852 жыхары, дзейнічала пачатковая школа, крама. На тэрыторыі сельсавету налічваліся 3 населеныя пункты, 1431 жыхар.

У Вялікую Айчынную вайну акупавана нямецкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 году да ліпеня 1944 году. У баях зь нямецкімі захопнікамі на франтах загінулі 14 аднавяскоўцаў (у 1965 устаноўлены абэліск).

У 1949 годзе 22 гаспадаркі аб’ядналіся ў калгас імя Молатава (старшыня М. С. Місюк). Паводле перапісу 1959 году Хабовічы налічвалі 448 жыхароў, у 1970 годзе — 1048 жыхароў. У 1999 годзе гаспадарак, жыхароў, калгаса імя Кутузава (з 2004 СВК «Кутузаўскі»). У 1999 годзе ў вёсцы налічвалася 255 гаспадарак, 713 жыхароў, цэнтар калгаса імя Кутузава (з 2004 году СВК «Кутузаўскі»).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 612 жыхароў
  • 2005 год — 242 гаспадаркі, 668 жыхароў
  • 1999 год — 685 жыхароў

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуюць дзіцячы сад, крама, Дом культуры, бібліятэка, 8-гадовая і філіял музычнай школы, фэльчарска-акушэрскі пункт, сталовая, аддзяленьне сувязі, вэтэрынарны ўчастак.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска ляжыць непадалёку ад месца, дзе зьліваюцца Казацкі і Нізеўскі каналы.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы была пабудаваная драўляная Пакроўская царква (іераманах Алексій).

Выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Іван Хміль (1897—1974) — украінскі паэт, настаўнік, дзяяч берасьцейскай «Просвіты», ваяр УПА, потым эмігрант. Ягоныя вершы пранікнутыя любоўю да роднага краю і землякоў. Аўтар этнаграфічных нарысаў пра Палесьсе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 187
  2. ^ Соч. А. Петрушевского: Генэралиссимус князь Суворов, Глава двадцать четвёртая. В Тульчине и Кобрине; 1796—1797

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]