Хаджы Хасроў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хаджы Хасроў (Азі Хасроў; да 1563, Полацак? — пасьля 8 красавіка 1595) — пэрсыдзкі дыплямат 1590-х.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра ягонае беларускае паходжаньне паведамляе ў адпісцы астраханскі ваявода Фёдар Траякураў: «А родом … он литвин, полотцкого взятья». Пасьля захопу Полацку войскам Івана Жахлівага ў 1563 годзе, відаць, быў вывезены ў Маскву, а адтуль у Пэрсію. Пры двары шаха Абаса займаў пасаду перакладчыка. Упершыню ўзгадваецца ў 1589, калі прымаў пасольства Рыгора Васільчыкава, у тым самым годзе быў перакладчыкам у складзе пасольства Бутак-бека й Андзі-бека ў Маскву. У траўні 15921594 узначальваў пасольства ў Маскву. Вёў пасьпяховыя перамовы з урадам Фёдара Іванавіча пра хаўрус і гандаль паміж Пэрсіяй й Масковіяй. У Маскве вёў таксама перамовы з аўстрыйскім пасольствам Мікалая Варкача адносна хаўрусу эўрапейскіх дзяржаваў і Пэрсіі супраць Турэччыны. На зваротным шляху выкупіў з маскоўскага палону сваю сястру (належыла спачатку татарскаму князю Юсуфу з Касімава, пасьля — Міхайлу Ўнкоўскаму з Мураму). Апошні раз згадваецца 8 красавіка 1595, калі належаў да атачэньня шаха, якое прымала пасольства Андрэя Зьвянігародзкага.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ліцкевіч А.У. Літвін Хаджы Хасроў з Полацка — персідскі дыпламат XVI стагоддзя // Спадчына. 2006, № 2. С. 68—80.
Крыніца: Алег Ліцкевіч, «Вялікае Княства Літоўскае»