Хадкевічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Хадкевічы
Герб «Касьцеша»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае
Тытул графы
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае

Хадкевічы (Chadkievičy) — шляхецкі род гербу «Касьцеша», асобныя прадстаўнікі карысталіся гербам «Грыф зь мечам»; у XVI ст. увайшоў у шэрагі магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.

Прадстаўнікі роду Хадкевічаў валодалі маёнткамі на тэрыторыя сучаснай Беларусі ў Гарадзенскім павеце (Бераставіца, Рось), Наваградзкім павеце (Мыш), Аршанскім павеце (Шклоў, Быхаў); на тэрыторыі сучаснай Польшчы на Падляшшы (Заблудаў, Супрасьль, Дойліды).

Зьбіралі бібліятэкі, архівы[1].

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы вядомы прадстаўнік — баярын Ходар (Ходзька), які ў 1434 разам зь іншымі падпісаў акт уніі Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім.

Існавала тры галіны роду: Быхаўская, Бераставіцкая і Супрасьльская. У 1568 сярэдняя галіна роду атрымала графскі тытул Сьвятой Рымскай імпэрыі, які прызнаваўся ў Вялікім Княстве Літоўскім. Тытуляваліся графамі на «на Шклове і Мышы». Па згасаньні сярэдняй галіны ў 1626 тытул перайшоў да малодшай галіны.

У 2-й пал. XVI ст. перайшлі з праваслаўя ў кальвінізм, а потым у каталіцтва.

Выбітныя прадстаўнікі роду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іканаграфія роду Хадкевічаў у наш час захоўваецца ў зборах Аўстрыі, Беларусі, Летувы, Польшчы, Расеі, Украіны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 709.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хадкевічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў