Халерык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хале́рык (ад грэц. χολή, холе — «жоўць»)[1] — адзін з чатырох тыпаў тэмпэрамэнту паводле клясыфікацыі Гіпакрата. Халерыкам уласьцівы наступныя рысы характару: хуткасьць, імпэтнасьць, палкасьць. Для халерыкаў таксама ўласьціва пераадольваць цяжкасьці, быць адданымі да сваёй справы. Але ж таксама і нэўраўнаважнасьць, рэзкія зьмены гумору, схільнасьць да бурных эмоцыяў. Дадзены тэмпэрамэнт характэрызуецца хутка ўзьнікаючымі пачуцьцямі, якія адлюстроўваюцца ў маўленьні, жэстыкуляцыі ды міміцы.

Халерык — ёсьць суб’ектам, які мае высокі ўзровень псыхічнай чыннасьці, энэргетычнасьцю дзеяньняў, недалікатнасьцю, імпэтам. Халерык ёсьць запальным, няўрымсьлівым, схільным да нэрвовых зрываў, часам можа быць агрэсіўным.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]