Хальч (Жлобінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хальч
Першыя згадкі: 1873
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Стараруднянскі
Насельніцтва: 597 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
Паштовы індэкс: 247240
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°54′0″ пн. ш. 30°12′0″ у. д. / 52.9° пн. ш. 30.2° у. д. / 52.9; 30.2Каардынаты: 52°54′0″ пн. ш. 30°12′0″ у. д. / 52.9° пн. ш. 30.2° у. д. / 52.9; 30.2
Хальч на мапе Беларусі ±
Хальч
Хальч
Хальч
Хальч
Хальч
Хальч
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Хальч[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Дняпра і Окры. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 597 чалавек. Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Жлобіна і за 80 км ад Гомелю. Аднайменная чыгуначная станцыя на паўднёвым усходзе вёскі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгуначная станцыя, травень 1918 г.

Хальч заснавалі па адкрыцьці Лібаўска-Роменскай чыгункі ў лістападзе 1873 году, калі тут распачала працу чыгуначная станцыя. На ёй штогод грузілася да 700 тыс. пудаў лясных грузаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Хальчы было 28 двароў, на аднайменнай чыгуначнай станцыі знаходзіўся 1 будынак. У 1909 годзе у вёсцы было 6 двароў, на чыгуначнай станцыі — 5 двароў. Хальч уваходзіў у склад Стараруднянскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1918 годзе вёску занялі нямецкія войскі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хальч абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 року ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. У другой палове 1920-х гадоў тут арганізавалі сельскагаспадарчую талаку «Хальч», існавалі кузьня і трактарны млын. У 1931 годзе пачала працаваць Хальчанская МТС (знаходзілася ў цяпер няісным пасёлку Бабоўскім). На 1940 годзе ў вёсцы было 58 двароў.

У часе Другой сусьветнай вайны акупанты спалілі 16 двароў, забілі 8 жыхароў. 10 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году, Хальч быў у складзе калгасу імя Кірава (цэнтар — вёска Старая Рудня). На 2004 год у вёсцы было 93 двары. У наш час Хальч мае афіцыйны статус пасёлку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 168 чал. (перапіс)
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 40 чал. у вёсцы Хальчы і 39 чал. на на чыгуначнай станцыі Хальчы; 1925 год — 17 чал.; 1940 год — 240 чал.; 1959 год — 374 чал. (перапіс); 1999 год — 615 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 650 чал.[3]; 2010 год — 597 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Хальчы працуюць пачатковая школа, інтэрнат і лясьніцтва.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хальч (Жлобінскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў