Хамад ібн Іса Аль Халіфа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хамад ібн Іса Аль Халіфа
Кароль Бахрэйну
6 сакавіка 1999 — цяперашні час
Папярэднік: Іса бін Салман Аль Халіфа
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 сьнежня 1950
Сужэнец: Sabika bint Ibrahim Al Khalifa[d], Queen Shaimaa[d] і Queen Hessa[d]
Дзеці: Салман ібн Хамад ібн Іса Аль Халіфа[d], Prince Abdullah bin Hamad of Bahrain[d], Prince Khalifa bin Hamad of Bahrain[d], Princess Najla bint Hamad of Bahrain[d], Prince Nasser bin Hamad of Bahrain[d], Prince Khalid bin Hamad of Bahrain[d] і Prince Faisal bin Hamad of Bahrain[d]
Бацька: Isa ibn Salman Al Khalifah
Маці: Hessa bint Salman Al Khalifa
Адукацыя:
Узнагароды:
Emblem of the Republic Вялікі крыж ордэна Ізабэлы Каталічкі ордэн Данэброг Order of the Republic

Хамад ібн Іса Аль Халіфа (па-арабску: حمد بن عيسى آل خليفة‎; нарадзіўся 28 сьнежня 1950 году ў Рыфе, Бахрэйн) — дзейны кароль Бахрэйну (з 2002 году), да гэтага быў эмірам (з 1999 году). Стаўшы наступнікам свайго бацькі, кароль Хамад правёў палітычную рэформу ў каралеўстве, якая ўключала вызваленьне палітычных зьняволеных, надзяленьне жанчын правам голаса, і правядзеньне парлямэнцкіх выбараў.

Ён сын Ісы бін Салмана Аль Халіфа, папярэдняга эміра. Ён і яго жонка, Шаіка Сабіка бінт Ібрагім Аль Халіфа, мелі шасьцёра дзяцей: Салмана бін Хамада бін Іса Аль Халіфа (нарадзіўся 21 кастрычніка 1969 году), Шэйха Абдулу (30 чэрвеня 1975 году), Шэйха Халіфа (4 ліпеня 1977 году) і Шэйха Наджла (20 траўня 1981 году). Малодшы сын караля, 15-гадовы прынц Фаісал ібн Хамад Аль Халіфа, загінуў у аўтамабільнай катастрофе 13 студзеня 2006 году.

Хамад ібн Іса скончыў Кембрыдзкі ўнівэрсытэт, вайсковыя акадэміі ў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатах. 16 лютага 1979 году ён быў узьведзены ў рыцары Ордэна Сьвятога Міхаіла і Сьвятога Георгія ў Вялікабрытаніі.

У 2002 годзе кароль выступіў супраць любых вайсковых апэрацыяў Злучаных Штатаў супраць Іраку.