Харавац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Харавац
Нацыянальная страваАрмянская
Асноўны складнікбараніна, сьвініна ці курынае мяса

Харавац (па-армянску: խորոված — назва армянскага шашлыку[1]. Харавац зьяўляецца самай тыповай стравай армянскай кухні, падаецца ў рэстаранах, на сямейных сьвятах, у якасьці фаст-фуду[2] ў Армэніі і ў армян усяго сьвету.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова «խորոված» на армянскай мове азначае «смажаны» і паходзіць ад дзеяслова «խորովել» (для грылю).

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Харавац традыцыйна рыхтуюць мужчыны. У Армэніі існуе каля 20 спосабаў гатаваньня хараваца, што адрозьніваюцца выглядам ужыванага мяса і спосабамі яго марынаваньня — у каньяку, віне ці воцаце.

Тыповы харавац рыхтуюць з кавалкаў мяса на грылі на шампуры (շամփուր), аднак стэйкі ці адбіўныя гатуюць на грылі і без шампуроў.

Кулінарная кніга Армянскія стравы: факт, выдумка ў фальклоры ад 2006 году дае такія парады для гатаваньня хараваца[3]:

  1. Адлегласьць паміж вогнішчам і шампурамі павінна быць прыкладна ад 12 да 15 см
  2. Буйныя кавалкі мяса павінны заўсёды знаходзіцца ў сярэдзіне шампура — там, дзе больш тэмпэратура ад вогнішча
  3. Шампуры павінны быць зьмешчаны блізка адзін да аднаго, каб захоўваць цёпло ад агню

У самой Армэніі харавац часта робіцца на мясе з косткамі (выкарыстоўваецца бараніна ці сьвіныя адбіўныя)[2]. Заходнія армяне за межамі Армэніі таксама скарыстаюць мяса з косткамі і завуць страву турэцкай назвай шашлык — хоць словам «шашлык» у самой Армэніі называюць катлеты з фаршу, засмажаныя на ражне (ласха шашлык ці люля-кэбаб — так завуць яго азэрбайджанцы). У сучаснай Армэніі самым папулярным мясам для хараваца зьяўляецца сьвініна. Армяне за межамі Армэніі, зазвычай, аддаюць перавагу бараніне, ялавічыне ці курынаму мясу.

У Армэніі існуе два падвіды хараваца: па-карску і хазані (гатаваная на патэльні).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^  Albala, Ken Food Cultures of the World Encyclopedia, Volume 1. — Santa Barbara, California: ABC-CLIO, LLC, 2011. — P. 4. — ISBN 978-0-313-37626-9
  2. ^ а б  Holding, Nicholas Armenia, 3rd: The Bradt Travel Guide. — Guilford, Connecticut: The Globe Pequot Press, 2011. — P. 84. — ISBN 978-1-84162-345-0
  3. ^ Armenian Food: Fact, Fiction & Folklore. — Bloomington, Indiana: Yerkir Publishing, 2006. — P. 76. — ISBN 978-1-4116-9865-9

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Семёнова С. В. Армянская кухня (Азбука национальной кулинарии). М. РИПОЛ классик. 2103. с. 32. ISBN 978-5-386-06950-6.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]