Харваты ў Сэрбіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Харваты ў Сэрбіі
Саманазва Hrvati u Srbiji
Колькасьць 57 900 (2011)
Рэгіёны пражываньня Ваяводзіна, Бялград
Мовы харвацкая, сэрбская
Рэлігіі каталіцтва
Блізкія этнасы сэрбы, іншыя паўднёвыя славяне

Харваты Сэрбіі (па-харвацку: Hrvati u Srbiji, па-сэрбску: Хрвати у Србији / Hrvati u Srbiji), таксама сэрбскія харваты (па-харвацку: Srpski Hrvati, па-сэрбску: Српски Хрвати / Srpski Hrvati) — прадстаўнікі афіцыйна прызнанае харвацкае этнічнае меншасьці ў Сэрбіі. Харваты афіцыйна прызнаныя нацыянальнаю меншасьцю ў 2002 годзе.[1] Паводле зьвестак перапісу 2011 году, колькасьць харватаў у Сэрбіі складае 57 900 чалавек, то бок 0,8% насельніцтва краіны.[2] 54 785 прадстаўнікоў харвацкае меншасьці жывуць у Ваяводзіне (дзе складаюць 2,4% насельніцтва ды зьяўляюцца чацьвертаю паводле колькасьці этнічнай групай) і Бялградзе, а рэшта (3115 чал.) дыспэрсна ўва ўсёй краіне.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XV стагодзьдзі харваты жылі ў ваколіцах Срэму, прычым складалі большасьць насельніцтва ў 76 вёсках з 801, што ў той час існавалі на тэрыторыі сучаснае Ваяводзіны.[3]. Праз два стагодзьдзі на тэрыторыю сучаснай Сэрбіі з Далматыі мігруе асобная этнічная група, г.зв. бунеўцы, рыма-каталікі паводле вызнаньня. Іншая этнічная група, што цяпер лічыцца лякальным субэтнасам харватаў — г. зв. шокцы, продкі якіх, паводле аднога зь меркаваньняў, жывуць на гэтых землях з восьмага стагодзьдзя. Гутарковым дыялектам сярэднявечных паўднёвых славянаў Ваяводзіны мог быць ікаўскі, які цяпер асацыюецца з харвацкаю літаратурнаю мовай.

Мэмарыяльная дошка «Таміславу, першаму каралю Харватыі» на Касьцёле сьв. Юрыя ў прадмесьці Новага Саду

Паводле зьвестак на 1851 год, на тэрыторыі сучаснай Ваяводзіны жылі, апроч іншых этнічных групаў, 62 936 бунеўцаў і шокцаў ды 2860 харватаў.[4] Пазьнейшая статыстыка ў гэты пэрыяд (дасьледваньні праведзеныя ў Аўстра-Вугоршчыне ў другой палове XIX стагодзьдзя) не лічыла бунеўцаў і шокцаў за харватаў, клясыфікуючы іх як «іншых» (у тым ліку падчас перапісу насельніцтва Аўстра-Вугоршчыны ў 1910, калі 70,000 бунеўцаў былі запісаныя ў «іншыя»).[5]. Перапіс насельніцтва Аўстра-Вугоршчыны 1910 году таксама паказаў, што колькасьць дэкляраваных бунеўцаў ды шокцаў значна перавышае колькасьць харватаў. Колькасьць «носьбітаў іншых моваў» (пераважна бунеўскага дыялекту) склала тады 33 390 чалавек[6] У Шомбары колькасьць носьбітаў харвацкай мовы паводле перапісу склала 83 асобы, колькасьць носьбітаў «іншых моваў» (у т. л. бунеўскай гаворкі) — 6289 асобаў[7].

У 1990-я гады, падчас вайны ў Харватыі, сябры Сэрбскай радыкальнай партыі арганізавалі, кіравалі й бралі ўдзел у выгнаньні харватаў з часткі тэрыторыі Ваяводзіны. Старшыня (прэзыдэнт) партыі, Воіслаў Шэшэль абвінавачаны ў непасрэдным удзеле ў гэтых падзеях.[8] Прыкладная колькасьць харватаў, што ў той час пакінулі Сэрбію праз палітычны ціск з боку Мілошэвічавага рэжыму, складае ад 20 да 40 тысячаў асобаў.[9]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Hrvatska manjina u Republici Srbiji (харв.) rs.mvp.hr. Міністэрства замежных і эўрапейскіх справаў ХарватыіПраверана 1 красавіка 2012 г.
  2. ^ Official Census 2011 Results. Republički zavod za statistiku. Праверана 3 лютага 2013 г.
  3. ^ Károly Kocsis, Saša Kicošev: Changing ethnic patterns on the present territory of Vojvodina
  4. ^ Dr Dušan J. Popović, Srbi u Vojvodini, knjiga 3, Novi Sad, 1990.
  5. ^ Juraj Lončarević: Hrvati u Mađarskoj i Trianonski ugovor, Školske novine, Zagreb, 1993, ISBN 953-160-004-X
  6. ^ [1]
  7. ^ https://archive.is/20121216114127/http://www.talmamedia.com/php/district/district.php?county=B%E1cs-Bodrog
  8. ^ Vojislav Seselj indictment
  9. ^ Hrvatska nacionalna manjina u Srbiji Архіўная копія ад 11 сакавіка 2009 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Харваты ў Сэрбіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў