Хартум

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Хартум
Хартум
Першыя згадкі: 1821
Насельніцтва: 2 207 754
Геаграфічныя каардынаты: 15°37′59″ пн. ш. 32°31′59″ у. д. / 15.63306° пн. ш. 32.53306° у. д. / 15.63306; 32.53306Каардынаты: 15°37′59″ пн. ш. 32°31′59″ у. д. / 15.63306° пн. ш. 32.53306° у. д. / 15.63306; 32.53306
Хартум на мапе Судану
Хартум
Хартум
Хартум
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Харту́м (па-арабску: الخرطوم al-Ḫarṭūm, ці хобат слана, мянушка: Трохкутны горад) — сталіца Судану, якая разьмяшчаецца на месцы злучэньня Белага і Блакітнага Нілу. Горад зьяўляецца палітычным, гандлёвым і культурным цэнтрам краіны, а таксама важным транспартным вузлом. Колькасьць насельніцтва налічвае 2207 тыс. жыхароў. Разам з навакольнымі гарадамі Амдурманам і Паўночным Хартумам утварае канглямэрацыю ў якой жыве 4,8 млн чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад пачынае сваю гісторыю з 1821 году, як умацаваньне эгіпецкай арміі. Хутка ён становіцца гандлёвым цэнтрам, а таксама цэнтрам гандлю рабамі. У 1862 годзе насельніцтва гораду налічвала ўжо 45 000 чалавек. У 1885 годзе горад быў заваяваны арабскімі паўстанцамі Махдзі, 2 верасьня 1898 году яго адбілі англічане.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нягледзячы на тое, што горад разьмешчаны на Ніле, водны транспарт ня грае тут такой ролі як у суседнім Эгіпце. Грамадзкім транспартам служаць невялікія аўтобусы, якія езьдзяць па нязьменных маршрутах.

Хартум зьяўляецца важным суданскім чыгуначным цэнтрам, адсюль разыходзяцца лініі чыгункі ва ўсе часткі краіны, а таксама да суседніх дзяржаваў і Чырвонага мора.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хартумсховішча мультымэдыйных матэрыялаў