Хасэ Рэйна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Хасэ Рэйна
Хасэ Рэйна
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 жніўня 1982 (31 год)
Мадрыд, Гішпанія
Рост 188 см
Вага 89 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Напалі
Нумар 25
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2000
2000—2002
2002—2005
2005—2013
2013—
Барсэлёна-2
Барсэлёна
Вільлярэал
Лівэрпул
Напалі
41 (0)
30 (0)
109 (0)
285 (0)
15 (0)
Нацыянальная зборная
2005— Гішпанія 31 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
21 сьнежня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
16 лістапада 2013.

Хасэ Мануэль Рэйна Паэс (па-гішпанску: José Manuel Reina Páez; нарадзіўся 31 жніўня 1982 года, Мадрыд, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, брамнік ангельскага клюба «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. На сёньня знаходзіцца ў арэндзе ў італьянскім клюбе «Напалі». Сын вядомага брамніка Мігеля Рэйны, які абараняў колеры клюбаў «Барсэлёна» й «Атлетыка» Мадрыд, а таксама зборнай Гішпаніі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэйна пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Мадрыд Аэстэ», але гуляў там нядоўга. Як толькі зьявілася магчымасьць перайсьці ў акадэмію «Барсэлёны», ён адразу ёю скарыстаўся, і пераехаў у Каталёнію ў 1995 годзе ва ўзросьце 13 гадоў. У 2002 годзе ён, не праходзячы ў асноўны склад свайго клюба, быў адпраўлены ў арэнду ў «Вільлярэал». У 2004 годзе ягоны кантракт з «Вільлярэалам» быў аформлены на сталай аснове.

«Лівэрпул»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 2005 года новы трэнэр «Лівэрпула», гішпанец Рафаэль Бэнітэс, набыў Рэйну зь «Вільлярэала», назваўшы яго пры гэтым «лепшым брамнікам Гішпаніі». Бэнітэс разглядаў Рэйну ў якасьці асноўнага брамніка каманды. Ён дэбютаваў у «Лівэрпулі» ў матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў 2005—2006 гадоў супраць ўэйлскага клюба «ТНС».

У сэзоне 2005—2006 гадоў Рэйна стаў асноўным брамнікам «Лівэрпула», адправіўшы на лаўку запасных героя Лігі чэмпіёнаў 2005 году, Ежы Дудэка.

«Напалі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы сэзону 2012—2013 гадоў зьявіліся чуткі аб пераходзе Рэйны ў табар «Барсэлёны», бо была верагоднасьць таго, што Вальдэс сыйдзе ў «Манака». Аднак, хоць агент Хасэ правёў падрыхтоўчую працу з «Лівэрпулам» аб сыходзе брамніка, Вальдэс вырашыў спыніцца ў Барсэлёне яшчэ на адзін сэзон, але Лівэрпул ужо набыў на гэты момант бэльгійскага брамніка Сымона Мінале з «Сандэрлэнда»[1]. У выніку 26 ліпеня 2013 году Рэйна вырашыў далучыцца да «Напалі» на правах арэнду, каб уз’яднацца са сваім былым трэнэрам Рафаэлем Бэнітэсам[2].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 жніўня 2005 года Рэйна дэбютаваў у таварыскім матчы за зборную Гішпаніі супраць зборнай Уругвая, у якім перамогу атрымалі гішпанскія футбалісты зь лікам 2:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Гішпаніі Гішпанія

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хасэ Рэйнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў