Хатаб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хатаб, Самер Салех Сувейлем
па-арабску: ابن الخطاب
14 красавіка 196920 сакавіка 2002 *
Месца нараджэньня Саудаўская Арабія
Месца сьмерці ваколіца Відэна, Чачэнія, Расея
Прыналежнасьць Аўганскія маджахеды (1987—1992)

Аб’яднаная таджыцкая апазыцыя (1992—1995)
Сьцяг ЧРІЧачэнская Рэспубліка Ічкерыя (1995—2002)

Род войскаў польныя войскі Ічкерыі
Гады службы 1991—2006
Званьне брыгадны гэнэрал, Эмір
Камандаваў войскамі Ічкерыі
Бітвы/войны

Хатаб (14 красавіка 1969[a] — 20 сакавіка 2002) — арабскі тэрарыст. Паходзіў зь Ярданіі, або з Саудаўскай Арабіі. Паводле словаў Хатаба, меў продкаў з Чачэніі, якія вымушаны былі пакінуць сваю айчыну з-за заваёвы Чачэніі Расеяй у XIX стагодзьдзі. Займаў пасады ў войску Ічкерыі. Быў прыхільнікам павелічэньня значэньня ісламу ў жыцьці Ічкерыі. Асабліва выдзяляў жыцьцё першых мусульман, як узор для грамадзкага жыцьця Ічкерыі. Быў адным з кіраўнікоў мусульман Ічкерыі. Займаў пасады Ісламскай міжнароднай міратворчай брыгады й Найвышэйшай вайсковай йсламскай рады маджахэдаў Каўказу.

Першая расейска-чачэнская вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Ічкерыі зьявіўся ў 1995 годзе, дзе пачаў ваяваць на баку чачэнцаў у Першай расейска-чачэнскай вайне. Меў вопыт у падрыхтоўцы выбуховых прыстасаваньняў. Адзін з заснавальнікаў вучылішча «Каўказ», дзе вучылі чачэнцаў рабіць выбуховыя снарады, рабіць засады. Хатаб прымаў удзел у баявых дзеяньнях. 16 красавіка 1996 году Хатаб кіраваў нападам на 245-ы мотастралковы поўк войскаў Расеі, які рухаўся з поўначы на поўдзень. Напад адбыўся каля вёскі Ярышмарды[1][2]. Быў забіта амаль увесь склад брыгады больш за 70 чалавек. Ваяваў ў жніўні 1996 году ў Грозным. Гэтыя баі ў сталіцы Ічкерыі прымусілі Расею падпісаць мірную дамову з Ічкерыяй і вывесьці войскі з Ічкерыі.

Міжваенны час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканчэньня вайны ў 1996 годзе застаўся ў Ічкерыі. Займаўся навучальнай дзейнасьцю ў вайсковых ўстановах Ічкерыі (Ісламскі інстытут Каўказ). У 1998 годзе пачаўся палітычны саюз з Шамілём Басаевым на глебе стварэньня адзінай ісламскай краіны па ўсім Каўказе — Каўкаскі Эмірат.

Другая расейска-чачэнская вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 1999 году разам з Ш. Басаевым прымаў удзел у нападзе на Дагестан. Пасьля захопу Чачэніі расейскімі войскамі з 1999 году хаваўся на паўднёвым усходзе Чачэніі. У красавіку 2002 году памёр. ФСБ абвясьціла, што атруціла Хатаба, паслаўшы ліст з данясеньнем ад падпарадкаванага Хатабу чачэнскага вайскоўца, на якім знаходзілася сьмяротнае рэчыва.

Асноўныя баі, дзе ўдзельнічаў Хатаб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 13 чэрвеня 1993 — Бой на 12-ай памежнай заставе на таджыка-аўганскай мяжы.
  • Кастрычнік 1995 — напад аддзела, дзе быў Хатаб на вайсковы аддзел расейскіх войскаў каля вёскі Харачы.
  • 16 красавіка 1996 году ў ваколіцах вёскі Ярышмарды на чале з Хатабам чачэскія войскі напалі на 245-ы мотастралковы поўк войскаў Расеі, што кіраваўся на поўдзень Ічкерыі.
  • Захоп у палон 28 ваяроў унутраных войскаў Расеі (в. Шуані).
  • Разам са сваім аддзелам удзельнічаў у баях у Грозным у жніўні 1996 году.
  • Жнівень-верасень 1999 — кіраваў разам з Шамілём Басаевым нападам войска Сабору чачэнскага й дагестанскага народаў.
  • У сакавіку 2000 году кіраваў прарывам чачэнскага войска з Аргунскай цясьніны. Цягам гэтага прарыву каля вёскі Ўлускэрт быў разьбіты расейскі аддзел (6-ая рота пскоўскай дэсатнай дывізіі войска Расеі).
  • У сакавіку 2000 году каля 40 супрацоўнікаў пермскага АМАПу былі забітыя ў выніку нападу аддзелу на чале з Хатабам і Ш. Басаевым.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ паводле іншых зьвестак у 1963 годзе

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]