Хачапуры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грузінскае (імэрэцінскае) хачапуры
Аджарскае хачапуры

Хачапу́ры (па-грузінску: ხაჭაპური, [xɑtʃʼɑpuri] Інфармацыя пра файл слухаць) — страва грузінскай кухні, грузінскі нацыянальны мучны выраб[1][2], які ўяўляе сабой пірог з сырам.

Паходжаньне назвы і разнастайнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва хачапуры паходзіць ад грузінскіх словаў «тварог» (хачо) і «хлеб» (пуры [puri] Інфармацыя пра файл слухаць). Часам пірог зь мясам ці рыбай таксама называюць хачапуры, але гэта няправільна.

Існуе мноства відаў хачапуры — амаль у кожным грузінскім сяле хачапуры рыхтуюць па сваім асобным рэцэпце.

Самымі вядомымі грузінскімі хачапуры зьяўляюцца:

  • імэрэцінскае хачапуры — традыцыйнае хачапуры круглай формы;
  • аджарскае хачапуры — таксама называецца ачарулі ці аджарулі, і адрозьніваецца тым, што выпякаецца падоўжанай формы, а пасярэдзіне ўпрыгожанае залітым яйкам;
  • мінгрэльскае і абхаскае хачапуры — вядомае пад назвай ачма;
  • сванскае хачапуры;
  • рачульскае хачапуры.

Хачапуры вядома таксама ў Армэніі, дзе яго выпякаюць з пластовага цеста ў форме капэрты.

Прыгатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хачапуры ўяўляе сабой булачку рознай формы зь вялікім утрыманьнем сыру: яго ў хачапуры прыкладна ўдвая больш па вазе, чым мукі. Часта цеста для хачапуры зьяўляецца абсалютна прэсным, а вось акрамя абавязковага сыру (сьвежы або вытрыманы, часта авечы, напр. сулугуні), у склад стравы могуць уваходзіць яйкі (напрыклад, у аджарскім хачапуры) і іншыя інгрэдыенты. Вонкава хачапуры нагадваюць буйныя ватрушкі. Памеры хачапуры звычайна адпавядаюць памерам патэльняў, на якіх іх рыхтуюць.

Выпяканьне вядзецца альбо на вуглях, альбо на пліце на сярэднім агні. Для начыньня ў хачапуры выкарыстоўваюць наступныя сыры: імэрэцінскі, чанах, кабійскі, брынзу[3].

Патэнт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2011 году ўлады Грузіі аформілі патэнт на хачапуры і 29 іншых страваў нацыянальнай кухні[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ХАЧАПУРИ, Кулинарный словарь В. В. Похлебкина, 2002
  2. ^ ХАЧАПУРИ, Кулинарный словарь. Зданович Л. И. 2001
  3. ^ Похлебкин В. В. Национальные кухни наших народов (Основные кулинарные направления, их история и особености. Рецептура).—М.: Пищевая пром-сть, 1980. — 304 с.
  4. ^ Грузія запатэнтавала «чачу», «чурчхэлу», «хачапуры» — і 27 іншых нацыянальных прадуктаў