Ходасы (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Ходасы
Краіна Беларусь
Плошча 0,1 км²
Плошча вадазбору 0,9 км²
Максымальная глыбіня 9,3 м
Найбольшая даўжыня 0,7 км
Найбольшая шырыня 0,25 км
Даўжыня берагавой лініі 1,65 км
Аб’ём вады 0,36 млн. м³
Каардынаты 54°58′5.18″ пн. ш. 26°52′5.45″ у. д. / 54.9681056° пн. ш. 26.8681806° у. д. / 54.9681056; 26.8681806Каардынаты: 54°58′5.18″ пн. ш. 26°52′5.45″ у. д. / 54.9681056° пн. ш. 26.8681806° у. д. / 54.9681056; 26.8681806
Ходасы на мапе Беларусі
Ходасы
Ходасы
Ходасы

Хо́дасы — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Разьмешчанае ў 10 км на поўнач ад Мядзела, у 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Расохі. Належыць да групы Мядзельскіх азёр.

Знаходзіцца ў басэйне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 0,1 км². Найбольшая глыбіня возера — 9,3 м. Даўжыня Ходасаў складае 0,7 км, найбольшая шырыня — 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,65 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,36 м³, плошча вадазбору возера — 0,9 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 7—10 мэтраў, на поўначы і поўдні — да 15 мэтраў. Схілы знаходзяцца пад хмызьняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пераважна зьліваюцца з схіламі, часткова нізкія, забалочаныя.

Уздоўж берагоў возера зарастае. Ходасы злучаныя пратокай з возерам Расохі. З возера выцякае ручай у раку Мядзелка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1