Ходнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сучасны ходнік

Ходнік (па-польску: chodnik), або тратуа́р (па-француску: trottoir), таксама кла́дкі[1], ці масткі́[1] — каменная, драўляная або асфальтавая пешаходная дарожка, якая месьціцца збоку або абапал вуліцы, узьнятая над праезжай часткай і апраўленая крайкаю для функцыянальнага аддзяленьня ад яе.

Ходнік прызначаны толькі для пешаходаў; рух транспартных сродкаў па ходніках забаронены, за выключэньнем працы машын дарожна-эксплюатацыйных і камунальных службаў, а таксама падвозу грузаў да гандлёвых і іншых прадпрыемстваў і аб’ектаў. Стаянка транспартных сродкаў на ходніку дазволена толькі ў месцах, азначаных адпаведнымі знакамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б https://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Nekrashevich_slownik_1928.pdf