Хорда (заалёгія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хорда — элястычная несегментаваная шкілетная вось у хордавых жывёлаў.

У лянцэтніка, кругларотых, некаторых рыб (асятровых, дваякадыхальных, суцэльнагаловых) захоўваецца ўсё жыцьцё, у астатніх хрыбетных і абалоньнікаў — толькі ў эмбрыёнаў; у дарослых хрыбетных разьвіваюцца храстковыя або касьцявыя элемэнты пазванкоў і хорда замяшчаецца пазваночнікам.