Хоўм Крэдыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Хоўм Крэдыт»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Паляпшаючы жыцьцё
Заснаваная 10 ліпеня 2002 (21 год таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, 220018, вул. Адоеўскага, д. 129
Закрытая 28 верасьня 2018[1]
Ключавыя фігуры намесьнік старшыні праўленьня Аляксандар Грыцаль
Галіна банкаўская
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарачэньне 66 572 млн рублёў (2009 год; 23 748 тыс $)
Апэрацыйны прыбытак 27 749 млн рублёў (2009 год; 9 899 тыс $)
Чысты прыбытак 20 701 млн рублёў (2009 год[2]; 7 385 тыс $[3])
Матчына кампанія «Група Хоўм Крэдыт» (Амстэрдам, Нідэрлянды)
Аўдытар «КПМГ»

«НКФА „Хоўм Крэдыт“»[4] — даччыная нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя(en) нідэрляндзкай Групы Хоўм Крэдыт у Беларусі. Канчатковым уласьнікам зьяўляецца чэскі мільярдэр Пэтр Кельнэр(ru). Да продажу Групе Хоўм Крэдыт называўся Лорабанкам[5]. Мае 5 аддзяленьняў у Менску ды 34 аддзяленьні ў астатніх гарадах краіны[6].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1 чэрвеня 2012 году «Хоўм Крэдыт Банк» меў 27 цэнтраў банкаўскіх паслуг у 23 гарадах Беларусі, у тым ліку ў кожным з 6-і абласных цэнтраў[7]. На 19 студзеня 2016 г. «Хоўм Крэдыт Банк» меў 33 цэнтры банкаўскага абслугоўваньня, 19 зь якіх зачыніў да канца лютага 2016 году ў 11 гарадах (Барысаве, Ваўкавыску, Воршы, Жлобіне, Кобрыні, Лідзе, Мазыры, Маладэчне, Менску, Пінску, Рэчыцы)[8]. 15 ліпеня 2016 году ААТ «Хоўм Крэдыт Банк» пераўтварылі ў ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя „Хоўм Крэдыт“» («НКФА „Хоўм Крэдыт“»)[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://www.alfabank.by/about/articles/old_news/informatsiya-dlya-klientov-v-svyazi-s-reorganizatsiey-oao-nkfo-khoum-kredit/
  2. ^ Справаздача за 2009 год паводле МСФС (рас.). ААТ «Хоўм Крэдыт Банк» (10 сакавіка 2010). Праверана 4 сакавіка 2011 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
  4. ^ Общая информация (рас.) Об организации. Хоўм Крэдыт. Праверана 29 траўня 2017 г.
  5. ^ Група Хоўм Крэдыт (рас.). ААТ «Хоўм Крэдыт Банк». Праверана 4 сакавіка 2011 г.
  6. ^ Аддзяленьні банка (рас.). Інфабанк.by. Праверана 30 сьнежня 2013 г.
  7. ^ Леанід Тугарын. «Хоўм Крэдыт Банк» сустракае кліентаў з усьмешкай // Зьвязда : газэта. — 1 чэрвеня 2012. — № 103 (27218). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  8. ^ Хоўм Крэдыт Банк да канца лютага закрые 19 цэнтраў банкаўскага абслугоўваньня па Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 19 студзеня 2016 г. Праверана 10 кастрычніка 2017 г.
  9. ^ «Хоўм Крэдыт Банк» стаў нябанкаўскай установай // Эўрарадыё, 15 ліпеня 2016 г. Архіўная копія ад 15 ліпеня 2016 г. Праверана 10 кастрычніка 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]