Хэтафэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хэтафэ
гішп. Getafe
Хэтафэ
Герб Хэтафэ Сьцяг Хэтафэ


Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Мадрыд
Правінцыя: Мадрыд
Кіраўнік: Sara Hernández Barroso[d]
Плошча: 78,74 км²
Вышыня: 622 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 170 115 чал.
шчыльнасьць: 2160,46 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 28901–28909
Геаграфічныя каардынаты: 40°18′0″ пн. ш. 3°43′0″ з. д. / 40.3° пн. ш. 3.71667° з. д. / 40.3; -3.71667Каардынаты: 40°18′0″ пн. ш. 3°43′0″ з. д. / 40.3° пн. ш. 3.71667° з. д. / 40.3; -3.71667
Хэтафэ на мапе Гішпаніі
Хэтафэ
Хэтафэ
Хэтафэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.getafe.es/

Хэтафэ (па-гішпанску: Getafe) — горад у цэнтральнай частцы Гішпаніі, месьціцца на поўдні аўтаномнай супольнасьці Мадрыд, за 13 кілямэтраў ад гішпанскай сталіцы. Заступнікам гораду лічыцца Маці Божая дэ лёс Анхелес.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прысутнасьць людзей у гэтым рэгіёне ўзыходзіць да ніжняга палеаліту. Панаваньне рымлянаў у вобласьці Хэтафэ пачалося з II стагодзьдзя да н. э. Гэты раён быў пасьля захоплены шэрагам германскіх плямёнаў, такіх як свэвы, вандалы й вэстготы, а таксама аланы, якія маюць індаэўрапейскае паходжаньне.

У VIII стагодзьдзі Хэтафэ быў захоплены маўрамі. У 1085 годзе кароль Альфонса VI адаваяваў вёску. У 1326 годзе жыхары вёскі пераехалі бліжэй да каралеўскай дарогі, якая злучае Мадрыд і Таледа, у выніку стварыўшы новы горад, Хэтафэ. У тым жа стагодзьдзі ў горадзе быў пабудаваны манастыр Ля-Магдалена, які аднак быў зьнішчаны празь некалькі стагодзьдзяў.

У пэрыяд з 1808 па 1812 гады Хэтафэ быў акупаваны напалеонаўскімі войскамі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хэтафэ знаходзіцца ў паўднёвай зоне аўтаномнай супольнасьці Мадрыд, на паўднёвым-захадзе Эўропы на Пірэнэйскім паўвостраве.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хэтафэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў