Хімічны элемэнт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Хімі́чны элемэ́нт — сукупнасьць атамаў з аднолькавым зарадам ядра; адзін з найважнейшых паняткаў хіміі. Элемэнты пазначаюцца адной ці дзьвюма літарамі лацінскага альфабэту. Існуюць у форме простых рэчываў і ў складзе складаных рэчываў. Некаторыя элемэнты ў свабодным стане ўтвараюць некалькі алатропных мадыфікацыяў. Пашыранасьць хімічных элемэнтаў на Зямлі акрэсьліваецца кларкамі элемэнтаў. Ператварэньне атамаў аднаго элемэнту ў атамы іншага адбываецца пры ядравых рэакцыях. Хімічныя элемэнты вывучаюцца неарганічнай хіміяй.

Самыя лёгкія хімічныя элемэнты, у тым ліку вадарод, гель, а таксама ў меншай ступені літ, бэрыль і бор, як мяркуецца, былі створаны рознымі касьмічнымі працэсамі падчас Вялікага выбуху й касьмічнымі прамянямі расшчапленьня. Зьяўленьне цяжкіх элемэнтаў, пачынаючы з вугляроду да вельмі цяжкіх элемэнтаў, абумоўліваецца зорным нуклеосынтэзам, які адбываецца ў плянэтарных туманнасьцях і звышновых, а пазьней праз выбух распаўсюджваюцца па касьмічнай прасторы[1]. Высокае багацьце кіслароду, крэмна й жалеза на Зямлі адлюстроўвае іхнае агульнае паходжаньне з такіх зорак. У той час як большасць элемэнтаў, як правіла, разглядаецца як стабільныя, невялікая колькасьць прыроднай трансфармацыі аднаго элемэнта да іншага адбываецца таксама ў цяперашні час праз распад радыяактыўных элемэнтаў, а таксама іншых прыродных ядравых працэсаў.

Вадарод і гель зьяўляюцца на сёньняшні дзень найбольш распаўсюджанымі элемэнтамі ў Сусьвеце. Тым ня менш, жалеза зьяўляецца самым распаўсюджаным элемэнтам Зямлі паводле масы, а кісларод зьяўляецца найбольш распаўсюджаным элемэнтам у зямной кары[2]. Не зважаючы на тое, што ўсе вядомыя хімічныя матэрыі складаюцца з гэтых элемэнтаў, сама хімічная матэрыя гіпатэтычна складае толькі каля 15% рэчываў у Сусьвеце. Астатняя частка, як мяркуецца, прыпадае на цёмную матэрыю, то бок таямнічае рэчыва, якое не складаецца з хімічных элемэнтаў, паколькі ў ім адсутнічаюць пратоны, нэўтронаў або электроны[3].

Калі два ці больш розных элемэнтаў хімічна аб’яднаны атамамі, якія ўтрымліваюцца разам з дапамогай хімічных сувязяў, вынікам гэтага зьяўляецца хімічнае злучэньне. Хімічныя злучэньні могуць складацца з элемэнтаў, аб’яднаных у дакладны нумар атамных суадносінаў, як то вада (H2O) , павараная соль (NaCl) і мінэралы, як то кварц (SiO2), кальцыт (CaCO3), і некаторых рудаў. Тым ня менш, хімічная сувязь многіх відаў элемэнтаў прыводзіць да стварэньня крышталічных цьвёрдых целаў і мэталічных стопкаў, для якіх дакладнай хімічнай формулы не існуе. Адносна чыстыя прыклады ізаляваных элемэнтаў бяз прымешкаў ёсьць рэдкасьцю ў прыродзе.

Па стане на лістапад 2011 году, вызначынамі зьяўляюцца 118 элемэнтаў, апошнім зь якіх быў унунсэпт, вынайдзены ў 2010 годзе[4]. З 118 вядомых элемэнтаў, толькі першыя 98, як вядома, сустракаюцца на Зямлі, 80 зь іх зьяўляюцца стабільнымі, у той час як іншыя зьяўляюцца радыяактыўнымі, якія распадаюцца на больш лёгкія элемэнты з розным пэрыядам распаду ад часткі сэкунды да мільярдаў гадоў. Тыя элемэнты, якія не сустракаюцца ў прыродзе на Зямлі былі зроблены штучна, то бок зьяўляюцца сынтэтычнымі прадуктамі штучных ядравых рэакцыяў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя ўяўленьні пра хімічныя элемэнты вядомыя ў антычнай філязофіі ў вучэньні пра элемэнты-стыхіі й альхіміяй у вучэньні пра элемэнты-якасьці. Першае навуковае вызначэньне элемэнтаў як нераскладальных, простых рэчываў даў (эмпірычна) Робэрт Бойль у 1661 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ E. M. Burbidge, G. R. Burbidge, W. A. Fowler, F. Hoyle (1957). «Synthesis of the Elements in Stars». Reviews of Modern Physics 29 (4): 547–650.
  2. ^ Los Alamos National Laboratory (2011). «Periodic Table of Elements: Oxygen». Los Alamos, New Mexico: Los Alamos National Security, LLC.
  3. ^ Oerter, Robert (2006). The Theory of Almost Everything: The Standard Model, the Unsung Triumph of Modern Physics. Penguin. p. 223. ISBN 978-0-452-28786-0.
  4. ^ Oganessian, Yu. Ts.; Abdullin, F. Sh.; Bailey, P. D.; Benker, D. E.; Bennett, M. E.; Dmitriev, S. N.; Ezold, J. G.; Hamilton, J. H. et al. (2010). «Synthesis of a New Element with Atomic Number Z=117». Physical Review Letters (142502 ed.) (Physical Review Letter) 104 (14): 142502.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хімічны элемэнтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў