Хіславічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Хіславічы
Першыя згадкі: 1526
Былыя назвы: Хаславічы
Вобласьць: Смаленская
Раён: Хіславіцкі
Насельніцтва: 4342 (2009)
Тэлефонны код: +7 48140
Паштовы індэкс: 216620
Аўтамабільны код: 67
Геаграфічныя каардынаты: 54°11′ пн. ш. 32°09′ у. д. / 54.183° пн. ш. 32.15° у. д. / 54.183; 32.15Каардынаты: 54°11′ пн. ш. 32°09′ у. д. / 54.183° пн. ш. 32.15° у. д. / 54.183; 32.15
Хіславічы на мапе Расеі
Хіславічы
Хіславічы
Хіславічы

Хісла́вічы, Хасла́вічы — мястэчка ў Смаленскай вобласьці Расеі, на рацэ Сож. Адміністрацыйны цэнтар Хіславіцкага раёну. Насельніцтва 4342 чал. (2009).

Знаходзяцца за 35 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Пачынак на лініі Смаленск — Рослаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIIXIII стст.: згодна з археалягічнымі дадзенымі на месцы Хіславічаў існавала паселішча.[1]
  • 1450: першы пісьмовы ўспамін пра Хіславічы (Хотславичи)[1], у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
  • XV ст.: валоданьне Андрэя Пархоўскага.
  • 1555/66: цэнтар нягродавага староства Амсьціслаўскага ваяводзтва.
  • 1620: у валоданьні Салтыковых.
  • XVIII ст.: Салтыковы збудавалі ў Хаславічах царкву і сядзібу з паркам.
  • 1710: мястэчка з царквой Сьв. Барыса і Глеба, валоданьне К. Цеханавецкага.
  • 13 лютага 1754: кароль і вялікі князь Аўгуст III прызначыў апошняга Хаславіцкага старосту — Яна Цеханавецкага.[2]
  • 1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі.
  • 1773: Кацярына II падаравала Хаславіцкае староства таемнаму дарадцу Кохміну.
  • 1778: паводле рэвіскай сказкі, у мястэчку было 2 плянавальныя цэнтры — Замак і рынкавая плошча, ад якой адыходзілі вуліцы Амсьціслаўская, Смаленская, Лызкова, Чавуская, Козараўская, Падалянская.[1]
  • 17831785: у Хаславічах было 143 будынкі; жылі ганчары, кавалі, сьлесары, краўцы, шаўцы, кушняры, кухары, сталяры.
  • 1784: у Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні.
  • 1880: у Хаславічах было 617 жылых будынкаў, мелася дзьве драўляная праваслаўныя цэрквы — Барыса і Глеба (захавалася і дзейнічае) і царква Сьвятой Кацярыны (згарэла ў 1949), восем юдаісцкіх малітоўных школаў, адна народная вучэльня, сельская лякарня, гарбарны завод, бровар і піваварня.
  • 1910: у мястэчку 603 будынкі, зь іх 3 мураваныя; установы: валасное кіраваньне, мяшчанскае кіраваньне, паштова-тэлеграфнае аддзяленьне, пазыкова-ашчаднае таварыства, пажарнае таварыства.
  • 1924: нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, не былі далучаныя да Беларускай ССР[3], пераведзеныя ў Рослаўскі павет РСФСР.
  • 16 ліпеня 194126 верасьня 1943: знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1783/85 — 770 чал.[1]
  • 1861 — 3408 чал.
  • 1880 — 4361 чал. (2095 муж. і 2 266 жан.), у тым ліку 3642 юдаісты.
  • 1910 — 6894 чал., зь іх шляхты і службоўцаў — 10, духоўнага стану — 7, купцоў — 30, мяшчанаў — 5947, сялянаў — 886, іншых — 14;
  • 1931 — 3158 чал.
  • 2009 — 4342 чал.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ільнозавод, цагельня, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарадзішча.
  • Сядзіба Салтыковых (XIX—XX стст.)
  • Царква Сьв. Барыса й Глеба (1880).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Андрэй Мяцельскі. Хіславічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 412
  2. ^ Chosławicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 324
  3. ^ Алег Трусаў. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]