Царавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Царавец
па-баўгарску: Царевец
Краіна Баўгарыя
Месцазнаходжаньне Вэліка-Тырнава
Каардынаты 43°05′00″ пн. ш. 24°39′10″ у. д. / 43.083333° пн. ш. 24.65278° у. д. / 43.083333; 24.65278Каардынаты: 43°05′00″ пн. ш. 24°39′10″ у. д. / 43.083333° пн. ш. 24.65278° у. д. / 43.083333; 24.65278
Першае згадваньне 1190
Стан Гістарычны музэй
Царавец на мапе Баўгарыі
Царавец
Царавец
Царавец
Царавец на Вікісховішчы

Крэпасьць Ца́равец — крэпасьць у Вэліка-Тырнаве, якая была галоўным баўгарскім умацаваньнем у часы Другога Баўгарскага царства (1185—1393), калі горад быў яго сталіцай. Знаходзіцца недалёка ад цэнтру гораду на аднайменным узгорку ў старой частцы населенага пункту.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

мапа сярэднявечнага Тырнаўграда

Узгорак быў заселеным яшчэ ў III тыс. да н. э. У V—VII стст. н. э. тут знаходзіўся найбуйнейшы горад Бізантыйскай імпэрыі ў правінцыі Ніжняя Мёзія — Зікідэва.

У IX ст. на гэтым месцы ўзьнікла старажытнабаўгарскае паселішча, якое хутка разраслося. Будаўніцтва крапасных муроў, якая захаваліся да нашых дзён, было распачата ў XII стагодзьдзі.

У 1185 годзе пасьля абвяшчэньня Тырнава сталіцай Другога Баўгарскага царства Царавец ператварыўся ў яго галоўную апору. Больш за дзьвесьце гадоў у гэтым горадзе віравала палітычнае, эканамічнае і культурнае жыцьцё, што ператварыла яго ў адзін з найбуйнейшых цэнтраў на паўднёвым усходзе Эўропе, а крэпасьць — у найбольш важную для Баўгарыі. Сярод валадароў, якія кіравалі дзяржавай з Цараўца, імёны такіх цароў Асеня І, Пятра IV, Калаяна, Івана Асеня II, Івана Аляксандра, Івана Шышмана.

У 1393 г. асманскія войскі ўзялі крэпасьць у асаду. Пад ціскам пераўзыходзячых сілаў праціўніка крэпасьць, нягледзячы на гераічнае супраціў яе абаронцаў на працягу трох месяцаў, был ўзятая. Падзеньне Цараўца адзначыла канец Баўгарыі як незалежнай дзяржавы на мапе тагачаснай Эўропы, былая царская рэзыдэнцыя за часы асманскага валадарства прыйшла ў заняпад.

У 1930 годзе была распачата рэстаўрацыя крэпасьці Царавец, якая скончылася ў 1981 г., калі адзначалася 1300-годзьдзе прызнаньня Бізантыяй баўгарскай дзяржавы.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крэпасьць Царавец
Заходняя крапасная сьцяна
Балдуінава вежа

Крапасная сьцяна, будаўніцтва якой было распачата ў XII стагодзьдзі, цягнецца ў даўжыню 1100 м, шырыня месцамі дасягае 3,40 м і вышыня — больш за 10 м. Крэпасьць мела тры ўваходы, якія можна ўбачыць і сёньня. Галоўны ўваход, які абараняецца вежамі, разьмешчаны з захаду. Другі, г. зв. Малая брама (Асенава) знаходзіцца на паўночна-заходняй крапасной сьцяне. Трэці ўваход, або Фрэнкхісарская брама, быў зроблены ў паўднёва-ўсходнім частцы крэпасьці і меў адну баявую вежу, якая называлася Балдуінавай у гонар лацінскага імпэратару Балдуіна I Фляндрскага, якога ўзяў у палон баўгарскі цар Калаян у бітве пад Адрыянопалем ў 1205 г. Легенда кажа, што пасьля бітвы Балдуін быў пасаджаны ў гэту вежу, дзе ён пазьней і сканаў.

Патрыяршая царква

На самай вяршыні Цараўца, над палацавым комплексам узвышаўся патрыяршы палац (3000 кв.м.) У яго склад уваходзілі дом самога баўгарскага патрыярха, царква Сьв. Узьнясеньня Гасподняя, званіца, мноства гаспадарчых і адміністрацыйных пабудоваў. Патрыяршы комплекс на вяршыні ўзгорка быў сымбалям велічы царквы і рэлігійнай самастойнасьці Баўгарыі. Патрыяршая царква была адноўлена ў 1981 г. Яна ўражвае сваімі памерамі і архітэктурнымі якасьцямі, а таксама росьпісамі, якія малююць узыход і гібель Другога Баўгарскага царства.

Ніжэй, у цэнтральнай частцы крэпасьці, знаходзіцца Палацавы комплекс, які складаецца зь некалькіх пабудоваў, абнесеных унутранымі каменнымі мурамі, зь дзьвюма баявымі вежамі і двума ўваходамі. Уключае Тронную і Палацавую залі і царскія пакоі. У склад палацавага комплексу ўваходзілі таксама царква Сьвятога Петкі, жылыя і гаспадарчыя будынкі, вадасховішча і памяшканьні для вартаўнікоў.

Падчас раскопак на Цараўцы былі знойдзены падмуркі 470 жылых будынкаў, заезнага двара, дамоў арыстакратыі, 23 храмаў і 4 гарадзкіх манастыроў. Выяўлены ўнікальныя часткі залататканай адзежы і залатых упрыгожаньняў пэрыяду Другога Баўгарскага царства.

У самым паўночным канцы Цараўца ў раку Янтра ўрэзваецца своеасаблівы мыс, вядомы як Лобная скала. У XI—XIV стагодзьдзях зь яе ў раку скідвалі здраднікаў дзяржавы, а ў XVI ст. на гэтым месцы быў пабудаваны кляштар.

Гук і сьвятло[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўдыё-візуальны спэктакль «Гук і сьвятло»

Неверагодным прадстаўленьнем зьяўляецца аўдыё-візуальны спэктакль «Гук і сьвятло», які пры ўдзеле сотняў каляровых пражэктараў і лямпаў, музыкі, перазвону званоў і лазэраў аднаўляе моманты баўгарскай гісторыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]