Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Заручаўская)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Уваскрасенская царква
Уваскрасенская царква
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°11′19.28″ пн. ш. 30°12′06.09″ у. д. / 55.1886889° пн. ш. 30.2016917° у. д. / 55.1886889; 30.2016917Каардынаты: 55°11′19.28″ пн. ш. 30°12′06.09″ у. д. / 55.1886889° пн. ш. 30.2016917° у. д. / 55.1886889; 30.2016917
Канфэсія праваслаўе[d]
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Вікісховішчы

Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Заручаўі[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася ў прадмесьці Заручаўі, на Заручаўскай вуліцы[b]. Твор архітэктуры віленскага барока. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.

Таксама мела назву Гарбарская праз тое, што ў Заручаўскім прадмесьці здаўна жылі гарбары.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ю. Пешка, каля 1800 г.

Драўляная Ўваскрасенская царква, фундаваная гарбарамі, на Заручаўскім пасадзе ўпамінаецца пад 1618 годам. У 1624 годзе тутэйшы сьвятар Ільля Давыдовіч браў удзел у забойстве архіяпіскапа Язафата Кунцэвіча. У 1698 годзе ў навальніцу з Заручаўскай царквы сарвала купал[1].

16 сакавіка 1752 году драўляная царква згарэла. У 1771 годзе пачалося будаваньне мураванай царквы, скончанае ў 1800 годзе (або ў 1777 годзе).

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З боку Дзьвіны, 1920 г.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. У вайну 1812 году будынак пэўны час выкарыстоўвалі як млын[2]. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).

У XIX ст. мела прыпісныя цэрквы Покрыва Багародзіцы і могілкавую Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву і часткова перабудавалі яе.

У Другую сусьветную вайну царква згарэла. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 3-нэфавая крыжова-купальная 2-вежавая базыліка. Над сяродкрыжжам стаяў высокі барабан з купалам.

Інтэр’ер царквы аздаблялі росьпісы. Унутраныя памеры царквы — 34 на 17 мэтраў.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ таксама Уваскрасенская Заручаўская царква, Васкрасенская Заручаўская царква
  2. ^ на рагу цяперашніх вуліц Калініна і Марка Шагала

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Віцебскі летапіс
  2. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 228.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]