Царква Ўсьпеньня Багародзіцы (Браслаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Усьпенская царква
Усьпенская царква
Краіна Беларусь
Места Браслаў
Каардынаты 55°37′58″ пн. ш. 27°03′00″ у. д. / 55.63278° пн. ш. 27.05° у. д. / 55.63278; 27.05Каардынаты: 55°37′58″ пн. ш. 27°03′00″ у. д. / 55.63278° пн. ш. 27.05° у. д. / 55.63278; 27.05
Канфэсія Беларускі экзахат і праваслаўе[d]
Эпархія Полацкая япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква́ Ўсьпе́ньня Багаро́дзіцы[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Браславе. Знаходзіцца ў цэнтры места, побач з Замкавай гарой, на гістарычнай Вялікай вуліцы[b]. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малюнак 1938 году

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Браславе збудавалі ў 1897 годзе.

У 2016 годзе будынак улучылі ў сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад сынадальнага кірунку царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Складаецца з асноўнага кубічнага аб’ему, 5-граннай апсыды з бакавой рызьніцай, трапэзнай, а таксама 2-яруснай званіцы-прытвора. 4-схільны дах асноўнага аб'ёму завяршаецца пяцікупальлем на 8-гранных барабанах, званіца — гранёным шатром з купалам-цыбулінай. Галоўны аркавы ўваходны праём мае выгляд масіўнага партала з кілепадобнай прафіляванай аркай на калёнах-бочках. Такімі ж аркамі афармляюцца бакавыя ўваходы, аркавыя прасьветы яруса-звона званіцы. Фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі з калёнкамі-бочкамі, маюць багаты гарызантальны архітэктурны падзел: кутнія руставаныя лапаткі, прафіляваныя цягі і карнізы з сухарыкамі, прастакутныя панэлі, аркавыя нішы.

Усярэдзіне роўная столь у цэнтры адкрываецца 8-гранным барабанам з шатровым купалам, які трымаецца на чатырох слупах. Апсыда адкрываецца вялікай аркай і вылучаецца 3-ярусным драўляным іканастасам. Сьцены, пафарбаваныя ў зялёныя таны, упрыгожвае белая і блакітная арнамэнтальна-трафарэтная размалёўка[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Прачыстай Багародзіцы або Прачысьценская царква
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь». Пастанова Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 г. № 607.
  2. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь