Царква Божага Яўленьня (Жыровічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Божага Яўленьня
Богаяўленская царква
Богаяўленская царква
Краіна Беларусь
Вёска Жыровічы
Каардынаты 53°00′53.03″ пн. ш. 25°20′45.87″ у. д. / 53.0147306° пн. ш. 25.346075° у. д. / 53.0147306; 25.346075Каардынаты: 53°00′53.03″ пн. ш. 25°20′45.87″ у. д. / 53.0147306° пн. ш. 25.346075° у. д. / 53.0147306; 25.346075
Архітэктурны стыль барока
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Божага Яўленьня на мапе Беларусі
Царква Божага Яўленьня
Царква Божага Яўленьня
Царква Божага Яўленьня
Царква Божага Яўленьня на Вікісховішчы

Царква Божага Яўленьня — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Жыровічах. Знаходзіцца ў цэнтры комплексу Прачысьценскага манастыра. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваную Богаяўленскую царкву Жыровіцкага манастыра збудавалі ў 1672 годзе на месцы другога зьяўленьня цудоўнага абраза Маці Божай, да 1796 году яе поўнасьцю перабудавалі ў стылі віленскага барока: разабралі фасад, прыбудавалі прытвор і хоры.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жыровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Неўзабаве над дахам царквы паставілі барабан з масіўным купалам-цыбулінай.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам царква, як і манастыр, не зачынялася.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта бязьвежавая адназальная базыліка. Галоўны 2-ярусны фасад выходзіць за межы асноўнага аб’ёму. Уражаньне вэртыкальнай скіраванасьці ствараецца паўкалёнамі, вязкамі лапатак, падзеленымі фігурным франтонам з бакавымі валютамі. Роўніцы бакавых фасадаў падзяляюцца аркавымі вокнамі ў простых ліштвах.

Унутры царквы ў залю выступаюць хоры, абмежаваныя ўвагнута-пукатым парапэтам. Пад царквой скляпеністая крыпта[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Жыровіцкі манастыр базыльян // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 216.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  411Г000537