Царква Георгія Пераможцы (Котра)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Царква Георгія Пераможцы
Краіна Расейская імпэрыя
Вёска Котра
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Гарадзенская 
Тып будынка царква
Першае згадваньне 1560[1]
Рэліквіі і сьвятыні абраз сьвятога вялікамучаніка Георгія Пераможцы
Стан зруйнаваная

Царква́ Гео́ргія Перамо́жцыправаслаўная царква, якая знаходзілася ля вёскі Котра Гарадзенскага дабрачыньня Гарадзенскай япархіі (цяпер у Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці). Не захавалася.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стаяла на беразе ракі Котры на вясковых могілках, за 1,5 вярсты ад вёскі і за 27 вёрстаў ад Горадні. Пабудаваная з дрэва, заснавальнік невядомы. Паводле надпісу на абразе сьвятога вялікамучаніка Георгія Пераможцы, якую прыхаджане шанавалі як цудатворную, ён падараваны царкве ў 1560 року Іванам Верашчынскім.

У 1865 року царква адбудаваная з дапамогай княгіні Надзеі Трубяцкой, пляменьніцы князя Канстантына Сьвятаполка-Чацьвярцінскага, скідальскага вотчыньніка. У прыходзе 1845 чалавек зь вёсак Котра, Бірулічы, Брошкаўцы, Гушчыцы, Кашубінцы, Лашавічы, Мазынаў і Некрашы. Тры царкоўныя школы (Бірулічы, Брошкаўцы, Мазынаў).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Котра — прыход Георгія Пераможцы 1899 — Гродзенская епархія — Гродзенскае дабрачынне. Radzima.net. Праверана 17 лютага г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]