Царква Каўпавогюру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Царква Коўпавогюра (па-ісьляндзку: Kópavogskirkja) — самая старая царква гораду Коўпавогюру ў Ісьляндыі. Месьціцца на ўзгорку Borgarholt, адкуль адкрываецца цудоўная панарама на Коўпавогюр, Рэйк’явік і ягоныя ваколіцы.

Будаўніцтва царквы пачалося ў 1958 годзе. Асьвячэньне царквы адбылося 16 сьнежня 1963 году. У аснове архітэктуры будынку ляжыць крыжападобнае перакрыжаваньне дзьвюх шырокіх арак. Царква мае клясычную для лютэранскіх кірхаў арыентацыю — на ўсходзе разьмешчаны цьвінтар, на захадзе — арган, у паўночнай і паўднёвых галерэях знаходзяцца месцы для прыхаджанаў. Вітражы зрабіла Герда Хельгадоцір (па-ісьляндзку: Gerður Helgadóttir).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Каўпавогюрусховішча мультымэдыйных матэрыялаў