Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы (Гарадзечна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы
Краіна Беларусь
Вёска Гарадзечна
Каардынаты 52°25′27.52″ пн. ш. 24°18′39″ у. д. / 52.4243111° пн. ш. 24.31083° у. д. / 52.4243111; 24.31083Каардынаты: 52°25′27.52″ пн. ш. 24°18′39″ у. д. / 52.4243111° пн. ш. 24.31083° у. д. / 52.4243111; 24.31083
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Берасьцейская 
Тып будынка царква
Дата заснаваньня 1825
Апошні плябан Іярэй Георгі Хадыніцкі[1]
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы
Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква́ По́крыву Найсьвяце́йшай Багаро́дзіцыправаслаўная царква ў Гарадзечне Берасьцейскае япархіі, збудаваная ў памяць бітвы паміж расейскімі і напалеонаўскімі войскамі ў 1812 року. Помнік архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Валенці Ваньковіч. Партрэт Войцеха Пуслоўскага

На сустрэчах і ў ліставаньні з гарадзенскім губэрнатарам генэрал Тармасаў неаднаразова выказваў думкі пра неабходнасьць ушанаваньня памяці Гарадзечанскай бітвы. Фундатарам пабудовы стаў уласьнік Гарадзечны і Плянты Войцех Брунан Пуслоўскі, былы маршалак Слонімскага павету, а будаўніком — памешчык Шэмет. Збудаваная ўніяцкай[2] царква была адчыненая на сьвята Пакрова 1825 року і атрымала назву Сьвята-Пакроўскае[3]. Пазьней царква пераўтваралася то ў каталіцкую, то ў праваслаўную, то назад ва ўніяцкую. Пасьля скасаваньня ўніі ў 1839 року ў царкве быў усталяваны іканастас[4], а па здушэньні паўстаньня 1863 року яна была канчаткова перададзеная праваслаўным[5].

6 лютага 1963 Савет па справах Расейскай праваслаўнай царквы пры Савеце міністраў СССР прыняў рашэньне пра ліквідацыю прыходу ў вёсцы Гарадзечна. У будынку царквы пэўны час разьмяшчалася калгаснае зернесховішча і школьная спартовая заля. Паступова ў царкве праржавеў дах, уваходная арка і каменны плот былі разабраныя, сам будынак храму знаходзіўся ў поўным запусьценьні[4].

У 1990 року царква была вернутая праваслаўным. Да гэтае пары яна практычна была пазбаўленая даху, а з чатырох каменных слупоў, якія падпіралі скляпеньні, застаўся толькі адзін. Дзякуючы намаганьням ураджэнца гэтых мясьцінаў Леаніда Несьцерчука і пры падтрымцы грамадзкасьці і мясцовых уладаў пачалася рэстаўрацыя храму. Дзякуючы таму, што захаваліся гістарычныя дакумэнты, ён быў адноўлены ў першапачатковым выглядзе. Праект аднаўленьня выканаў архітэктар зь Берасьця Рыгор Будзька, рэстаўрацыйныя працы зьдзейсьніла брыгада з Валыні[4].

12 кастрычніка 1991 року на сьвята Пакрову Найсьвяцейшай Багародзіцы царкву асьвяціў япіскап Берасьцейскі й Кобрынскі Канстанцін[6].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы (Гарадзечна). Агульны выгляд.

Будынак прастакутны ў пляне, над уваходам вежа-званіца. Асноўны трохнэфавы аб’ём накрыты двухсхільным дахам, у цэнтры якога разьмешчаны васьмігранны сьветлавы барабан. На галоўным фасадзе накладны портык. Вокны акаймаваныя простымі ліштвамі.

Асаблівую велічнасьць храму надавалі 12 калёнаў (дзьве на ўваходзе і 10 унутры), якія сымбалізавалі «12-ы рок»[3].

Першапачаткова царква мела выгляд агромністага сьвірну; не было ні купалу, ні званіцы[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пружанское благочиние (рас.) Официальный сайт Брестской епархии. Праверана 10 жніўня 2012 г.
  2. ^ Helga. (24 жніўня 2010) Городечненская битва 1812 года (рас.) Достопримечательности. Портал города Пружаны. Праверана 10 жніўня 2012 г.
  3. ^ а б Ірына Сядова. (23 студзеня 2010) Вуліцы майго дзяцінства Культура. Раённыя будніПраверана 10 жніўня 2012 г.
  4. ^ а б в г Свято-Покровской церкви д.Городечно нужна ваша помощь (рас.). Раённыя будні (26 лютага 2010). Праверана 29 лютага 2012 г.
  5. ^ Аляксей Ганчук. Ці ажыве стары гасцінец?.. // Народная трыбуна : газэта. — 13 красавіка 2010.
  6. ^ Юрий Рубашевский. (14 жніўня 2012) Вечно будет помнить Городечно (рас.) Гісторыя. Вечерний БрестПраверана 15 жніўня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000607
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. — 452 с.: іл. ISBN 5-85700-094-7.
  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]