Царква Праабражэньня Гасподняга (Шклоў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Праабражэньня Гасподняга
Спаская царква
Спаская царква
Краіна Беларусь
Места Шклоў
Каардынаты 54°12′6.50″ пн. ш. 30°18′3.05″ у. д. / 54.2018056° пн. ш. 30.3008472° у. д. / 54.2018056; 30.3008472Каардынаты: 54°12′6.50″ пн. ш. 30°18′3.05″ у. д. / 54.2018056° пн. ш. 30.3008472° у. д. / 54.2018056; 30.3008472
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Магілёўская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d] і мадэрн
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Праабражэньня Гасподняга на мапе Беларусі
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга на Вікісховішчы

Царква́ Праабражэ́ньня Гаспо́дняга[a] — помнік гісторыі пачатку XX ст. (мураўёўка) у Шклове. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[b]. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Побач з царквой месьцяцца старажытныя каменныя крыжы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У панараме места, 1843 г.

Паводле гісторыка архітэктуры Анатоля Кулагіна[1], мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Шклове збудавалі ў пачатку XX ст. (да 1905 году).

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі з уплывам тонаўскай канцэпцыі бізантыйскага сабора. Гэта крыжападобны ў пляне храм. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі 8-гранны сьветлавы барабан, накрыты гранёным купалам-цыбулінай. Паміж рамёнамі або канцамі крыжа месьцяцца 4 квадратныя ў пляне 3-ярусныя вежападобныя аб'ёмы. Верхнія 8-гранныя ярусы з скразнымі праёмамі завяршаюцца гранёнымі купаламі-цыбулінамі. Розныя вышыні аб'ёму надаюць будынку вэртыкальную дынаміку. Усе фасады маюць яскрава выяўленую сымэтрыю, падкрэсьленую восевым разьмяшчэньнем уваходаў, над якімі па 2 акны з аркавымі завяршэньнямі. Іхны матыў паўтараюць вялікія аркі накшталт закамараў у завяршэньні сьценаў. Аздоба фасадаў стрыманая: тонкія прафіляваныя карнізныя цягі, пілястры, роўныя нішы.

Інтэр'ер 2-сьветлавы, сяродкрыжжа перакрываецца самкнутым скляпеньнем, астатнія часткі залі — цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. У паўднёва-заходняй вежы месьцяцца ўсходы на званіцу. Усярэдзіне ўвагу прыцягваюць групы тонкіх калёнак, якія падтрымліваюць сьветлавы барабан.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Спаса або Спаская царква
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Карла Маркса, 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]