Царква Сьвятога Мікалая (Паставы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Мікалая
Мікольская царква
Мікольская царква
Краіна Беларусь
Места Паставы
Каардынаты 55°06′47.9″ пн. ш. 26°50′26.7″ у. д. / 55.113306° пн. ш. 26.84075° у. д. / 55.113306; 26.84075Каардынаты: 55°06′47.9″ пн. ш. 26°50′26.7″ у. д. / 55.113306° пн. ш. 26.84075° у. д. / 55.113306; 26.84075
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Полацкая япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Першае згадваньне 1628
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайт cerkov-postavy.by
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Паставах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на рагу гістарычных Старога Рынку і Лучайскай вуліцы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, 1896 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Паставах збудавалі ў 1894[1] годзе на месцы царквы Сьвятога Пасаду.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Аб’ёмна-плянавальная структура будынка адпавядае паноўнай кананічнай 4-часткавай схеме: званіца над прытворам, трапезная, малітоўная заля з бакавымі прыдзеламі, апсыда з бакавымі рызьніцамі. Прасторавая кампазыцыя будуецца вакол цэнтральнага 2-яруснага, завершанага пяцікупальлем кубападобнага аб’ёма. Далучаныя да яго бакавыя прыдзелы і паўкруглая апсыда з бакавымі рызьніцамі надаюць будынку крыжовы плян. Да аб’ёма малітоўнай залі праз прастакутную трапезную далучаецца шатровая званіца з купалам-цыбулінай. Уваход мае выгляд ганка. У дэкоры выкарыстоўваюцца формы дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы — пас закамараў, зубчастыя фрызы пад прафіляванымі карнізамі, кілепадобныя ліштвы аркавых вокнаў, кілепадобныя шчыты і какошнікі, вокны ў выглядзе трайной аркады, разьмежаванай кароткімі калёнкамі-бочкамі.

Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем, у яе прастору праз аркавы прасьвет адкрываюцца хоры з балюстраднай агароджай. Інтэр’ер упрыгожвае 1-ярусны пазалочаны іканастас з цыбулепадобнымі купалкамі ў цэнтры і з бакоў. Падлога з керамічнай пліткі.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 22

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Габрусь Т. Пастаўская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 381.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000574