Царква Сьвятога Спаса (Віцебск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Спаса
Спаская царква
Спаская царква
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°12′03.5″ пн. ш. 30°12′07.9″ у. д. / 55.200972° пн. ш. 30.202194° у. д. / 55.200972; 30.202194Каардынаты: 55°12′03.5″ пн. ш. 30°12′07.9″ у. д. / 55.200972° пн. ш. 30.202194° у. д. / 55.200972; 30.202194
Царква Сьвятога Спаса на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася на Спаскай вуліцы[b]. Твор архітэктуры клясыцызму. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву (захаваліся падмуркі).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Д. Якерсон, жнівень 1918 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўляную Спаскую царкву збудавалі ў XV—XVI стагодзьдзях[1]. Упершыню яна ўпамінаецца ў інвэнтары 1552 году.

« Цэркаў Сьвятога Спаса, к той цэркві надаў мешчанін віцебскі Фёдар Якаўлевіч зямліцу каторую поп тое цэркві з долі пахаці даць »

У 1750 годзе збудавалі новую драўляную царкву, якая мела 5 купалоў і гонтавы дах.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. У канцы XVIII ст. царква згарэла, захавалася толькі мураваная званіца. У 1810 годзе пачалося будаваньне мураванай царквы. У вайну 1812 году будынак зруйнавалі. У 1813—1819 гадох на цяперашнім месцы збудавалі новую мураваную царкву, пазьней — мураваную званіцу.

Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). Царкву перабудоўвалі ў 1847 і 1855 гадох.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву.

У Другую сусьветную вайну царква нязначна пацярпела. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры клясыцызму. Царква мела крыжова-купальны плян. Над сяродкрыжжам узвышаўся купал.

Інтэр’ер меў рысы стылю барока.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква
  2. ^ цяпер тэрыторыя школы №10

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]